Вузлавы аэрапорт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вузлавы аэрапортаэрапорт, які выкарыстоўваецца авіякампаніяй ці некалькімі авіякампаній як пункт перасадкі пасажыраў і мае высокі працэнт стыковачных рэйсаў. Вузлавы аэрапорт з'яўляецца элементам так званай зоркападобнай (веернай) сеткі маршрутаў, у якой пасажыры, падарожнічаючы паміж аэрапортамі, не злучанымі прамымі авіярэйсамі, могуць дасягнуць пункта прызначэння, здзейсніўшы перасадку з аднаго рэйса на іншы.

Авіякампаніі могуць выкарыстоўваць як адзін, так і некалькі вузлавых аэрапортаў. Яны выкарыстоўваюцца і ў пасажырскіх, і ў грузавых перавозках.

У многіх выпадках вузлавым аэрапортам авіякампаніі з'яўляецца найбуйнейшы аэрапорт краіны (напрыклад, аэрапорт Мінск-2 для авіякампаніі «Белавія»).