Белавія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
NewLogoBelavia 1.jpg
Белавія
ІАТА
B2
ІКАА
BRU
Пазыўны
Belarus Avia
Дата заснавання

1996

Порт прыпіскі

Нацыянальны аэрапорт Мінск

Альянс

Няма

Колькасць пунктаў прызначэння

40

Уладальнік

Дзяржава

Штаб-кватэра

Сцяг Беларусі Мінск

Сайт: http://www.belavia.by
Цэнтральны офіс кампаніі «Белавія» (Мінск, Беларусь).

ААТ «Авіякампанія „Белавія“» — дзяржаўная авіякампанія Беларусі[1].

Кампанія мае 50 прадстаўніцтваў у краінах блізкага і далёкага замежжа[2], з'яўляецца членам міжнароднай арганізацыі авіяперавозчыкаў — IATA.

Асноўныя рэйсавыя і чартарныя міжнародныя палёты ажыццяўляе з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы беларускі паветраны тэрмінал быў адкрыты ў Мінску 7 лістапада 1933 г. Наступнай вясной у Мінску прызямліліся 3 самалёта Па-2 — першынцы беларускага паветранага флоту. У 1936 пачаў ажыццяўляцца першы рэгулярны рэйс у Маскву. Улетку 1940 заснавана Беларускае аб'яднанне грамадзянскай авіяцыі.

У 1964 беларускую рэгістрацыю атрымаў першы самалёт Ту-124, у 1973 — Ту-134. Першыя лайнеры Ту-154 з'явіліся ў Беларусі ў 1983.

1 лютага 1985 г недалёка ад аэрапорта Мінск-2 пацярпеў крушэнне самалёт Ту-134. Загінула па меншай меры 58 чалавек з 80, якія знаходзіліся на борце. Катастрофа адбылася адразу пасля ўзлёту з-за траплення лёду з крыла самалёта ў рухавікі з наступным іх разбурэннем, што з'явілася вынікам памылак у перадпалётным абслугоўванні лайнера.

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» была ўтворана 5 сакавіка 1996 года на базе Беларускага аб'яднання грамадзянскай авіяцыі, які меў 60-гадовы досвед пасажырскіх і грузавых авіяперавозак. У цяперашні час яна валодае значным паркам паветраных судоў, высокакваліфікаванымі спецыялістамі і добра засвоенымі шматлікімі паветранымі трасамі. У 1998 «Белавія» атрымала па лізінгу «ТУ-154М» (аб'ём здзелкі склаў каля 6 млн долараў ЗША) і аб'ядналася з авіякампаніяй «Мінскавія», у выніку чаго яе флот папоўніўся некалькімі Ан-24, Ан-26 і Як −40.

У міжнародных перавозках «Белавія» супрацоўнічае з такімі вядомымі авіякампаніямі як расійская «Аэрафлот», а таксама замежныя «Aer Lingus», «LOT», «Lufthansa», «Austrian Airlines» і іншыя, з якімі заключаны пагадненні аб камерцыйным супрацоўніцтве.

Днём нараджэння Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» афіцыйна лічыцца 5 сакавіка 1996 года, але так як утворана яна была на базе Беларускага аб'яднання грамадзянскай авіяцыі, то гісторыя пачынаецца з 1993 года.

Паказнікі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017
Заробак (млн. дал.) 119 151
Прыбытак (млн. дал.) 2,9 7,9
Чысты прыбытак (млн. дал.) 0,7 2,7
Колькасць пасажыраў (тыс.) 968 1.036 2.488 3.008
Колькасць самалётаў (у канцы года) 26

30 снежня 2017 гадавы пасажырапаток авіякампаніі першына дасягнуў трох мільёнаў чалавек.[3]

Кірункі[правіць | правіць зыходнік]

Рэгулярныя кірункі Белавія

Рэгулярныя кірункі[4][правіць | правіць зыходнік]

Места Краіна Аэрапорт Заўвагі
Абу-Дабі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ААЭ Абу-Дабі выконваецца Etihad Airways
Адэса Украіна Украіна Адэса
Алматы Казахстан Казахстан Алматы
Амстэрдам Нідэрланды Нідэрланды Схіпхол
Астана Казахстан Казахстан Астана
Ашгабад Туркменістан Туркменістан імя Сапармурата Туркменбашы
Баку Азербайджан Азербайджан імя Гейдара Аліева
Барселона Іспанія Іспанія Эль-Прат
Батумі Грузія Грузія імя Аляксандра Картвэлі
Бейрут Ліван Ліван Рафік Харыры
Берлін Германія Германія Шэнэфельд
Брусэль Бельгія Бельгія Шарлеруа
Будапешт Венгрыя Венгрыя Будапешт Мінск–Будапешт–Бялград
Бялград Сербія Сербія імя Ніколы Тэсла Мінск–Будапешт–Бялград
Варшава Польшча Польшча імя Фрыдэрыка Шапэна выконваецца супольна з LOT Polish Airlines
Вена Аўстрыя Аўстрыя Швехат выконваецца Austrian Airlines
Вільня Літва Літва Вільнюс
Гановер Германія Германія Лангенгаген
Ерэван Арменія Арменія Звартноц
Жэнева Швейцарыя Швайцарыя Жэнева
Запарожжа Украіна Украіна Запарожжа выконваецца Motor Sich
Ільвоў Украіна Украіна Львоў
Казань Расія Расія Казань з 26 красавіка 2018[5]
Калінінград Расія Расія Храброва
Караганда Казахстан Казахстан Сары-Арка сезонны
Кастанай Казахстан Казахстан Нарыманаўка сезонны
Кіеў Украіна Украіна Барыспаль
Кіеў Украіна Украіна Жуляны
Краснадар Расія Расія Пашкаўскі
Ларнака Рэспубліка Кіпр Кіпр Ларнака
Лондан Вялікабрытанія Вялікабрытанія Гэтвік
Манчэстэр Вялікабрытанія Вялікабрытанія Манчэстэр сезонны
Масква Расія Расія Дамадзедава 7 разоў на дзень
Масква Расія Расія Жукоўскі
Мілан Італія Італія Мальпэнса
Ніжні Ноўгарад Расія Расія Стрыгіна
Ніца Францыя Францыя Блакітны Бераг
Паланга Літва Літва Паланга сезонны
Парыж Францыя Францыя імя Шарля дэ Ґоля
Паўладар Казахстан Казахстан Паўладар сезонны
Прага Чэхія Чэхія імя Вацлава Гавела
Рыга Латвія Латвія Рыга выконваецца супольна з airBaltic
Рым Італія Італія імя Леанарда да Вінчы
Санкт-Пецярбург Расія Расія Пулкава 4 разы на дзень
Сочы Расія Расія Сочы
Стакгольм Швецыя Швецыя Арланда
Стамбул Турцыя Турэччына імя Атацюрка
Тбілісі Грузія Грузія імя Шата Руставэлі
Тэгеран Іран Іран імя Імама Хамейні
Тэль-Авіў Ізраіль Ізраіль імя Бен-Гурыёна
Франкфурт-на-Майне Германія Германія Франкфурт-на-Майне
Харкаў Украіна Украіна Харкаў
Хельсінкі Фінляндыя Фінляндыя Вантаа

Угоды аб адзіным кодзе[правіць | правіць зыходнік]

Белавія мае угоды аб адзіным кодзе з наступнымі авіякампаніямі:[6]

Флот[правіць | правіць зыходнік]

Boeing 737-500
Boeing 737-800
Bombardier CRJ200
Embraer E175
Embraer E195

Паводле стану на студзень 2018, флот Белавія складаецца з наступных самалётаў:[7]

Самалёт Колькасць Заказана Пасажыры Заўвагі
C Y Разам
Boeing 737-300 7 0 148 148 EW-254PA у афарбоўцы Wargaming.
Boeing 737-500 6 8 112 120
Boeing 737-800 5 0 189 189
Bombardier CRJ100 1 0 50 50
Bombardier CRJ200 3 0 50 50
Embraer E175 2 1 12 64 76 Папаўненне флоту двума новымі самалётамі Embraer адбудзецца у траўні 2018.[8]
Embraer E195 2 1 11 96 107
Агулам 26 2

Падрабязныя звесткі:[9]

Вытворца Сямейства Тып Рэгістрацыя Першы лёт Набыты Лізінг Папярэдні карыстальнік
Boeing 737 Classic 31S EW-366PA 1997 2013 DSF Румынія Carpatair
36M EW-407PA 1996 2014 AviaAM Leasing Румынія Carpatair
3K2 EW-308PA 1990 2011 AerCap Нарвегія Norwegian Air Shuttle
3L9 EW-404PA 1992 2014 AviaAM Leasing Літва Small Planet Airlines
3Q8 EW-254PA 1993 2008 AerCap Кітай China Eastern Airlines
EW-282PA 1995 2009 AerCap Кітай Air China
EW-336PA 1995 2012 AerCap Расія Kuban Airlines
505 EW-294PA 1996 2010 AerCap Кітай Xiamen Airlines
524 EW-250PA 1995 2003 AerCap Камбоджа Mekong Airlines
EW-252PA 1996 2008 AerCap Літва FlyLAL
EW-253PA 1996 2008 AerCap Літва FlyLAL
5Q8 EW-251PA 1997 2004 AerCap Бразілія Rio Sul
EW-290PA 1996 2009 AerCap Літва FlyLAL
737 NG 86Q(WL) EW-438PA 2003 2015 ALC Германія Air Berlin
8K5(WL) EW-437PA 2000 2015 AerCap Германія TUIfly
8ZM(WL) EW-455PA 2016
EW-456PA 2016
EW-457PA 2016
Bombardier CRJ 100 ER EW-100PJ 1999 2007 DSF Злучаныя Штаты Амерыкі Mesa Airlines
200 ER EW-276PJ 2003 2009 CIT Злучаныя Штаты Амерыкі SkyWest Airlines
EW-277PJ 2003 2009 CIT Злучаныя Штаты Амерыкі SkyWest Airlines
200 LR EW-303PJ 2000 2010 Данія Cimber Sterling
Embraer E-Jet 175 LR EW-340PO 2012 ALC
EW-341PO 2012 ALC
195 LR EW-399PO 2014
EW-400PO 2014

Структура рэалізацыі паслуг[правіць | правіць зыходнік]

Удзельная вага паслуг, якія робіць Белавія:

  • Авіперавозка пасажыраў — 65,6 %,
  • Перавозкі пасажыраў на чартарных рэйсах — 21,6 %,
  • Запраўка авіяпалівам паветраных суднаў, якія выконваюць лёты у Нацыянальны аэрапорт — 11,0 %
  • Тэхнічнае абслугоўванне паветраных суднаў, якія выконваюць лёты у Нацыянальны аэрапорт — 0,5 %
  • Іншыя паслугі — 1,3 %

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Процесс акционирования «Белавиа» завершен
  2. Кантакты Белавія
  3. «Белавиа» впервые перевезла трехмиллионного пассажира с начала года (руск.) . Новости. Belavia (30 снежня 2017). Праверана 16 студзеня 2018.
  4. Расклад палётаў самалетаў (бел.)  (pdf). Belavia. Праверана 6 красавіка 2016.
  5. Белавія пачне выконваць рэйсы ў Казань (бел.) . Belavia (12 студзеня 2018). Праверана 16 студзеня 2018.
  6. Авіякампаніі-партнёры (бел.) . Belavia. Праверана 14 студзеня 2018.
  7. Парк паветраных суднаў (бел.) . Belavia. Праверана 14 студзеня 2018.
  8. Воздушный парк Белавиа пополнят два новых эмбраэра (руск.) . Belavia (20 чэрвеня 2017). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  9. Belavia Fleet Details and History (англ.) . Planespotters.net.