Такана

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вулкан Такана)
Jump to navigation Jump to search
легенда

Такана (ісп.: Tacaná) — вулкан у Цэнтральнай Амерыцы, размешчаны на мяжы Гватэмалы і Мексікі. Такана з’яўляецца актыўным стратавулканам, вышыня 4093 м. З'яўляецца 10-м па вышыні ў Мексіцы і 2-м у Гватэмале. Ён размешчаны ў 15 км на поўнач ад горада Какааатан штата Ч’япас ў Мексіцы, а з боку Гватэмалы ў дэпартаменце Сан-Маркас. Вядомыя вывяржэнні адбываліся ў 1855, 1878, 1903, з 1949 па 1951 гады. Апошняе вывяржэнне зафіксавана ў 1986 годзе.