Вуліца Агарэнкі (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агарэнкі
Гомель
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Валатава
Працягласць ≈1200 м.
Пакрыццё асфальт
Ранейшыя назвы 2-я вуліца Мічурына (часткова)
Паштовы індэкс 246045

Вуліца Агарэнкі — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Валатава. Часткова складае граніцу з жылым масівам Прудок. Праходзіць ад вуліцы Алімпійскай да вуліцы Каменшчыкава. Перасякаецца з вуліцай Свірыдава. На яе выходзяць безыменныя завулкі: ад вуліц Юнацкая і Верхняя[1]. Пераважае шматпавярховая жылая забудова.

Назву атрымала ў 1968 г. пасля ўключэння ў межы Гомеля пасёлка Мірны. Названа ў гонар супрацоўніка міліцыі Д. А. Агарэнкі, які загінуў у 1948 г. падчас затрымання ўзброенага злачынцы[2][3]. Часткова (па граніцы з Прудком) прайшла на месцы былой 2-й вуліцы Мічурына[4].

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. Огоренко улица // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 327.
  3. Некрашевич, А. Г., Дедовец, М. И., Ким, В. А., Новиков, Д. С. Уголовный розыск Гомельщины. Столетний путь / Александр Некрашевич, Михаил Дедовец, Владимир Ким, Дмитрий Новиков. Отв. ред. А. Г. Некрашевич. — Гомель : Барк, 2018. — С. 64.
  4. Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.