Вуліца Максіма Горкага (Бабруйск)
Вуліца Максіма Горкага вуліца Бабруйск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Бабруйск |
Вуліца Максіма Горкага (руск.: улица Максима Горького) — цэнтральная вуліца Бабруйска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дарэвалюцыйная Казначэйская вуліца была значна больш працяглай за сённяшнюю вуліцу Максіма Горкага. На ёй размяшчалася мужчынская гімназія (дырэктар І. Арлоўскі). На рагу Мураўёўскай і Казначэйскай стаяла жаночае двухкласнае вучылішча з трэцім рукадзельным класам. У 1920-1930-я гады вуліцу перайменавалі ў гонар савецкага пісьменніка Максіма Горкага. У гады нацысцкай акупацыі вуліцу перайменавалі ў Таварыскую.
Сучасны выгляд вуліцы Горкага і плошчы Леніна пачалі фарміравацца на мяжы 1960-х гг., калі пачалася сучасная забудова горада. Па генеральным плане 1978 года кампазіцыйнай воссю горада станавілася рака Бярэзіна, а галоўнай вуліцай — вуліца Горкага. Генплан меркаваў рэканструкцыю цэнтральнай часткі Бабруйска — замену сядзібных пабудоў шматпавярховымі будынкамі[1].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 3, 5, 7, 7А — комплекс жылых і культурна-бытавых будынкаў (архітэктар П. Бяляеў, П. Усцінаў, В. Ачайкін)[2].
Зноскі
- ↑ Библиографический указатель «Знакомые улицы, забытые названия». Вып. 1. — Бобруйск, 2003.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх