Павел Раманавіч Бяляеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Раманавіч Бяляеў
Дата нараджэння: 26 студзеня 1933(1933-01-26)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 кастрычніка 1987(1987-10-29) (54 гады)
Альма-матар:
Месца працы:

Павел Раманавіч Бяля́еў (26 студзеня 1933, в. Пачынак-Сямёнаў, Парфеньеўскі раён, Кастрамская вобласць29 кастрычніка 1987) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1958 годзе інстытут імя I. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. 3 1958 года працаваў у Мінску ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1974 года выкладаў у БПІ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: комплексы будынкаў Мінскага радыётэхнічнага інстытута па вул. Падлеснай (19611972) і па вуліцах ГікалыПлатонава (19751981), інтэрнат БПІ па вул. Я. Коласа (1962— 65) у Мінску; комплекс жылых дамоў з будынкамі культурна-бытавога прызначэння па вул. Горкага ў Бабруйску (19731978, у сааўтарстве), бальніца ў Пінску (1980); мемарыяльныя помнікі ў саўгасе «Натальеўск» Чэрвеньскага раёна (1966), вёсках Дубінка Магілёўскага і Валаськоўка Касцюковіцкага раёнаў (абодва 1975), в. Белічы Слуцкага раёна (1976, усе ў сааўт.) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бяляеў Павел Раманавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.