Вуліца Дзяржынскага (Брэст)
| Дзяржынскага Брэст | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
| Горад | Брэст |
| Раён | Ленінскі раён |
| Працягласць | 1 км |
Вуліца Дзяржынскага (руск.: улица Дзержинского) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачала забудоўвацца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Да 1921 года — Крывая, у часы Польскай Рэспублікі — Пярацкага, названая так у гонар польскага палітычнага дзеяча. У 1940 годзе атрымала імя Ф. Э. Дзяржынскага. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі вуліца знаходзілася на тэрыторыі Брэсцкага гета і насіла назву Крумэштрасэ, пасля вызвалення Беларусі зноў Дзяржынскага[1].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Да скрыжавання з вул. Савецкай арыентавана з захаду на ўсход, пасля — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж праспектам Машэрава і вуліцай Будзённага, да якой паралельна. Пачынаецца ад вуліцы Леніна, перасякае вуліцы Карла Маркса і Савецкіх Пагранічнікаў, 17 верасня, Савецкую (у пешаходнай частцы), Куйбышава, Карбышава, завяршаецца тупіком у глыбіні квартала. Даўжыня вуліцы складае каля 1 км.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 4 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 13 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 15 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 16 (вул. Савецкіх пагранічнікаў, 18) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 17 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 19 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 21 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002

- (вул. 17 верасня, 20) — Зялёная сінагога (1848) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 26 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002

- № 34 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 36 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 38 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 39 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Дзяржынскага (Брэст)