Вуліца Куйбышава (Брэст)
Выгляд
| Куйбышава Брэст | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
| Горад | Брэст |
| Раён | Ленінскі раён |
| Працягласць | 1450 м |
Вуліца Куйбышава (руск.: улица Куйбышева) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]
Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Савецкай і Карбышава, да якіх паралельна. Складаецца з двух асобных адрэзкаў. Першы пачынаецца ад скрыжавання вуліцай Арджанікідзэ, перасякае вуліцы Міцкевіча, Пушкінскай, Маякоўскага, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гогаля. Даўжыня адрэзка складае каля 950 м. Другі пачынаецца ў глыбіні квартала, перасякае вуліцу Будзённага, у глыбіні квартала на кароткім участку становіцца пешаходнай, далей перасякае вуліцу Дзяржынскага і завяршаецца ў глыбіні квартала, недаходзячы да праспекта Машэрава. Даўжыня другога адрэзка складае каля 500 м.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 10 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 11 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 12 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 34 - Генеральнае Консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце
- № 47 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002

- № 49 — будынак ешывы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 85/1 - будынак былой сінагогі
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Мемарыяльная дошка Менахему Бегіну, прэм'ер-міністра Ізраіля і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, на будынку былой ешывы (дом № 49), у якой ён вучыўся.

- Мемарыяльны камень на скрыжаванні з вул. Дзяржынскага ў памяць 34 000 яўрэяў - жыхароў Брэста і суседніх населеных пунктаў, забітых нацыстамі ў 1941-1942 гг. Недалёка ад гэтага месца немцы неаднаразова праводзілі масавыя забойствы яўрэяў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Куйбышава (Брэст)