Вуліца Краснова (Полацк)
Вуліца Краснова Полацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Мікрараён | Запалоцце |
Працягласць | 480 м |
Ранейшыя назвы | Вялікая, Махіроўская |
Назва ў гонар | Ігнат Аляксандравіч Красноў |
Паштовы індэкс | 211413 |
Вуліца Краснова — вуліца ў мікрараёне Запалоцце горада Полацка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVI—XVIII стагоддзях вуліца згадваецца пад назвай Вялікая[1]. На Вялікай вуліцы Запалоцкага пасада гэтаксама, як і на Вялікай вуліцы Вялікага пасада сяліліся знатныя людзі. Вуліцы з назвай Вялікая ў той час размяшчаліся ў Вялікім, Запалоцкім, Крыўцовым і Экіманскім пасадах.[2]
У першай палове XX стагоддзя насіла назву Махіроўская[3].
У 1950 годзе была перайменавана ў гонар генерал-маёра Ігната Аляксандравіча Краснова, камандуючага 200-й стралковай дывізіяй на 2-м Прыбалтыйскім фронце, што загінуў у баях падчас вызвалення Полацка ад нацыстаў і быў пахаваны ў брацкай магіле побач з помнікам «Вызваліцелям Полацка» на плошчы Свабоды.[4]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца пачынаецца ва ўсходняй частцы Запалоцця, у месцы размяшчэння пешаходнага маста церез Палату, ідзе да перасячэння з вуліцай Шанягіна, потым перарываецца насыпам вуліцы Багдановіча і працягваецца з другога боку насыпа.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя. У 2 тамах. Том 2. Л-Я (бел.). — Беларуская энцыклапедыя. — Мінск, 2011. — 464 с. — ISBN 978-985-110-549-2.
- ↑ Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
- ↑ Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путеводитель по городу Полоцку 1910 года. Выпуск 8 (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.
- ↑ Вуліцы нашага горада Полацка (3 кастрычніка 2011).