Запалоцкі пасад
Запалоцкі пасад | |
---|---|
Запалоцце, Запалоцкі пасад | |
55°29′12″ пн. ш. 28°45′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Полацк |
Паштовыя індэксы | 211413 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Запалоцкі пасад або Запалоцце — гістарычная мясцовасць і археалагічны помнік у Полацку на захад ад Верхняга замка ўздоўж ракі Заходняя Дзвіна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік на мяжы X-XI ст. (плошча каля 40 га, у пачатку XIII ст. — 17 га). У XI ст. меў сістэму ўмацаванняў.
На Запалоцкім пасадзе ў 1498 г. быў пабудаваны бернардзінскі кляштар (лакалізаваны падчас археалагічных раскопак 2010 г.). У 1563 г. падчас захопу Полацка войскамі Івана IV Грознага бернардзінскі кляштар на Запалоцкім пасадзе спыніў сваё існаванне. Прыводзяцца даныя пра цэрквы XVI—XVII стст., а таксама сядзібную забудову і агароды на тэрыторыі Запалоцкага пасада.
У XVI—XVIII ст. на Запалоцкім пасадзе згадваюцца вуліцы Вялікая (сучасная Краснова), Еглявінская, Зарэчная, Выгонная, Бастыённы, Цыкуноў і Ярмолаў завулкі.
Умацаванні
[правіць | правіць зыходнік]Запалоцкі пасад быў размешчаны ў межах паркана XVI—XVIII ст. (упершыню згадваецца ў пачатку XVI ст., на працягу 1-й паловы XVI ст. неаднаразова падпраўляўся). У гэты час быў выкапаны роў («перакоп») і пастаўлены вастракол. У 1654 г. зроблены новы роў, які ўзмацняўся шчыльна ўкапанымі бярвёнамі. За парканам знаходзіліся мясцовасці Селяўшчызна і Глушчыца.
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Запалоцкі пасад даследавалі ў 1959 г. Л. Д. Побаль, у 1961, 1963, 1980 гг. Г. В. Штыхаў, у 1986 г. С. В. Тарасаў, у 2003, 2004, 2006 і 2010 гг. Д. У. Дук, у 2008 г. М. В. Клімаў. Культурны пласт складае 0,5-3 м. Даследавана 772 м². Вывучаны рэшткі жылых пабудоў, у тым ліку сядзібы XV ст. з кафлянай печчу. Знаходкі прадстаўлены шматлікімі вырабамі XI—XVIII ст., ювелірнымі рэчамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дук Д. У. Полацкі Запалоцкі пасад // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Л — Я / рэдкал. : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — С. 208—209.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Запалоцкі пасад