Вуліца Кісялёва (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кісялёва
вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны
Працягласць
  • 600 м
Лагатып Вікісховішча Кісялёва на Вікісховішчы

Вуліца Кісялёва — вуліца ў Чыгуначным раёне Гомеля, размешчана на поўдзень ад чыгуначнага вакзала і ідзе паралельна да чыгуначных пуцей. Пачынаецца ад Прывакзальнай плошчы.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца пачала фармавацца з канца XIX стагоддзя. Наўсцяж будучай вуліцы размяшчаліся розныя службовыя пабудовы чыгуначнага вакзала. У 1920-я гады ў пачатку вуліцы будуецца Палац культуры ім. У. І. Леніна.

У 1977 годзе вуліца названа ў гонар Р. Я. Кісялёва, намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР (1968—1970).

У 1990 годзе быў пабудаваны новы пешаходны мост цераз чыгунку (па іншы бок маста вуліца Украінская).

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Будынак чыгуначнага вучылішча (вул. Кісялёва, 2) — пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя архітэктарам С. Шабунеўскім у стыле мадэрн. У наш час у ім знаходзіцца «Дарожны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў» Беларускай чыгункі.

Страчанныя будынкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Будынак кінатэатра «Ілюзіён» (перабудаваныя прыгарадныя касы пачатку XX стагоддзя).

Меркаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • У некаторых гомельскіх гісторыкаў ёсць меркаванне, што з 1949 года вуліца Кісялёва насіла назву Юбілейная[1].

Зноскі

  1. А. Ф. Рогалев. Гомель. Страницы древней истории, формирование улиц, местные тайны и загадки. — Гомель: Барк, 2014. — С. 105.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рогалеў А. Ф. Гомель. Старонкі старажытнай гісторыі, фарміраванне вуліц, мясцовыя тайны і загадкі. — Гомель: Барк, 2014.
  • Гомель. Энцыклапедычны даведнік. Даведачнае выданне. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя ім. Пятруся Броўкі, 1991. — 528 с.