Рыгор Якаўлевіч Кісялёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Якаўлевіч Кісялёў
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
май 1968 — 10 красавіка 1970
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Сцяг Міністр асветы БССР
29 студзеня 1964 — май 1968
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Пераемнік Міхаіл Мінкевіч
Сцяг Міністр культуры БССР
чэрвень 1953 — 29 студзеня 1964
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Міхаіл Мінковіч

Нараджэнне 5 (18) мая 1913
Смерць 10 красавіка 1970(1970-04-10) (56 гадоў)
Месца пахавання
Партыя КПСС (з 1941)
Адукацыя Гомельскі педагагічны інстытут (1947)
Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1951)
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Рыго́р Я́каўлевіч Кісялё́ў (18 мая 1913 г., в. Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці10 красавіка 1970) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат гістарычных навук (1951), заслужаны дзеяч культуры БССР (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1947, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1951 годзе.

З 1932 года на педагагічнай працы ў Буда-Кашалёўскім і Касцюковіцкім раёнах. У 193942 гадах у Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1942 загадчык аддзелам і сакратар Петухоўскага райкама партыі Курганскай вобласці.

З 1945 сакратар райкама, намеснік загадчыка аддзела кадраў Гомельскага абкама КП(б)Б.

З 1947 года ў ЦК КП(б)Б: загадчык аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення кадраў, загадчык аддзела навукі і ВНУ.

З 1953 года міністр культуры, з 1964 года міністр асветы БССР, з 1968 года намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.

Член ЦК КПБ у 195270 гадах.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19511970).

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названы вуліца ў Гомелі і сярэдняя школа ў роднай вёсцы; у школе створаны прысвечаны яму музей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]