Вуліца Міцкевіча (Баранавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Міцкевіча
вуліца
Баранавічы
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Баранавічы

Міцкевіча вуліца (руск.: Мицкевича улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Баранавічаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1884 годзе з’явілася мястэчка Развадова. Яно паступова разрасталася новымі дамамі і вуліцамі. Так, на поўдзень ад вуліцы Паштовай (Камсамольскай) з’явіліся вуліцы: Гувера (Царука), Ажэшкавай (Маякоўскага), Садовая (Міцкевіча). У час польскай улады (1920–1930) вуліца насіла назву Садова. З верасня 1939 па красавік 1960 года яна азывацца Садовая.

З 1960 года вуліца носіць імя сусветна вядомага паэта і пісьменніка Адама Міцкевіча, які нарадзіўся на хутары Завоссе Баранавіцкага раёна.

Сённяшняя вуліца Міцкевіча бярэ пачатак ад вуліцы Савецкай і заканчваецца на перакрыжаванні з вуліцай Лермантава. Да сённяшняга часу тут захаваўся будынак былой сінагогі, якая існавала да 1940-х гадоў. На вуліцы размешчаны: стаматалагічная паліклініка, міжраённая пракуратура, лазня, аптэка, ЖЭС №2.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]