Савецкая вуліца (Баранавічы)
Савецкая вуліца вуліца Баранавічы | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Баранавічы |
![]() |
Савецкая вуліца (руск.: Советская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Баранавічаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца старэйшай вуліцай горада. Яна ўтварылася на месцы прасёлачнай дарогі, якая злучала вёскі Антанова і Грабавец. У ХІХ ст. была цэнтрам эканамічнага і культурнага жыцця горада і раздзяляла Старыя і Новыя Баранавічы. У розныя перыяды гісторыі горада назва вуліцы мянялася некалькі разоў. Першапачатковая назва вуліцы — Марыінская, у гонар Марыі, дачкі графа Івана Развадоўскага. Тут размяшчалася шмат магазінаў і грамадскіх пабудоў. У 1915 годзе Баранавічы былі акупіраваны нямецкімі войскамі. Вуліца Марыінская была перайменавана ў Хаўптштрасэ. Пасля адыходу немцаў вуліца недзе да 1921 года вярнула сваю даваенную назву.
У 1921 годзе польская ўлада назвала галоўную баранавіцкую вуліцу ў гонар Шаптыцкага, польскага генерала, камандуючага Літоўска-беларускім фронтам. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе вуліца змяніла назву на цяперашнюю — Савецкая.
Падчас акупацыі горада фашысцкімі войскамі галоўная вуліца насіла назву Марынская. З 1945 года яна зноў стала называцца Савецкай і захавала гэтую назву да цяперашняга часу.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]
- № 67 — Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова.
- № 71 (плошча Леніна, 2) — Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт.
- № 77 — будынак банка (1927—1929). —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000045
- № 79 — будынак Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта (1973, архітэктар Л. Макарэвіч). Будаваўся як Дом Саветаў (гарвыканкам)[1].
- № 81 — «Белтэлекам».
- № 81А — Аддзел прымусовага выканання Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Брэсцкай вобласці
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]
- № 72 — Баранавіцкі краязнаўчы музей.

- № 76 (бульвар Штокерау, 2) — двухпавярховы будынак.
- № 82 — гасцініца «Гарызонт».
- № 88 — Баранавіцкі краязнаўчы музей.
- № 100 — Аддзел ЗАГС Баранавіцкага гарвыканкама.
- № 136 — Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Савецкая вуліца (Баранавічы)