Вусны пякельныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архангел зачыняе сківіцы пекла. Мініяцюра з Вінчэстэрскага Псалтыра  (англ.) XII стагоддзя.
Мініяцюра з Часаслова Кацярыны Клеўскай  (англ.), Бібліятэка Моргана  (руск.), MS M.945, f. 107r

Вусны пякельныя (грэч. στόμα αδου) — папулярны ў сярэднявечнай іканаграфіі матыў — выява брамы пекла ў выглядзе раскрытай пашчы пачвары. Ён з’яўляецца ў англасаксонскім мастацтве і, верагодна, сыходзіць каранямі ў германскія легенды пра рагнарока. У XII—XIII стагоддзі распаўсюджваецца па ўсёй Еўропе (асабліва ў такіх сюжэтах, як «Страшны суд» і «Сашэсце ў пекла  (руск.)»). У Эксетэрскай кнізе  (англ.) вусце апраметнай супастаўлена са сківіцамі левіяфана. Эль Грэка быў адным з апошніх мастакоў, якія распрацоўвалі гэты сярэднявечны матыў.

Іканаграфія вуснаў пякельных заснавана на шэрагу біблейскіх вершаў, якія паказваюць лёс грэшнікаў. Так, у грэчаскім перакладзе 140-га псалма, выкананым Сімахам Эвіянітам  (руск.), сказана: «рассыпаныя косткі нашы ў вуснах пякельных» (у беларускамоўным перакладзе Васіля Сёмухі гэтая фраза перакладзеная як «сыплюцца косткі нашыя ў шчэлепы апраметнай»[1]). У прарока Ісаі апісваецца, што з-за злачынстваў народа «За тое пашырылася апраметная, і над меру раззявіла пашчу сваю»  (Іс. 5:14).

Іканаграфія вуснаў пякельных мае два асноўныя іканаграфічныя тыпы:

  • грэшнікі падаюць зверху ў раскрытую пашчу, якую змяшчаюць унізе кампазіцыі;
  • вусны размяшчаюць гарызантальна і грэшнікі уваходзяць у іх (альбо выводзяцца Хрыстом у іканаграфіі сашэсця ў пекла  (руск.)).

Зноскі

  1. Псалом 140 у перакладзе В. Сёмухі(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • G. D. Schmidt, The Iconography of the Mouth of Hell: Eighth-Century Britain to the Fifteenth Century, 1995, Selinsgrove, PA, Susquehanna University Press, 1995, ISBN 0-945636-69-5