Стаўкірка ва Урнесе
| Славутасць | |
| Стаўкірка ва Урнесе | |
|---|---|
| нюнорск Urnes stavkirke | |
| | |
| 61°17′53″ пн. ш. 7°19′21″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Царква Нарвегіі |
| Епархія | Б’ёргвінская дыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
| Дата заснавання | XII стагоддзе |
| Матэрыял | драўніна |
| Сайт | fortidsminneforeningen.no/… |
|
Urnes Stave Church (Драўляная царква ва Урнесе) |
|
| Спасылка | № 58 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | i, ii, iii |
| Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Уключэнне | 1979 (3-я сесія) |
Драўляная царква ва Урнесе, Нарвегія — самая старажытная з захаваных стаўкірак, пабудаваная прыблізна ў 1130 годзе. Цяпер вядуцца спрэчкі аб тым, колькі яшчэ больш старажытных цэркваў было пабудавана на яе месцы да гэтага часу — адна або дзве. Помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Урнескі стыль
[правіць | правіць зыходнік]Царква вядомая разьбянымі панэлямі, якія захаваліся з 1050 года, якія дэманструюць «урнескі», апошні росквіт разнавіднасці шырока распаўсюджанага ў Скандынавіі ў той час «звярынага стылю».
Характэрнымі асаблівасцямі гэтага стылю з’яўляюцца асіметрычнасць і хваляпадобнасць арнаменту. Існуе шмат тэорый адносна сюжэту, які аўтар хацеў адлюстраваць праз урнескую разьбу. Магчыма, як і на некаторых рунічных камянях, на панэлі паказана адна з бітваў «змяркання багоў» — Рагнарок, супрацьстаянне хтанічнага змея Ермунганда пераўвасабленнем богу грому і маланкі Тору. Іншая інтэрпрэтацыя гарэльефа таксама тлумачыць яго праз скандынаўскую міфалогію. Некаторыя бачаць у ім аленя, якая грызе карані Сусветнага Дрэва Ігдрасіль.
Не выключана, што «урнескі стыль» паўплываў на сярэднявечную еўрапейскую культуру.
- Выявы царквы
- Выява царквы ў XIX стагоддзі
- Сучасны выгляд
- Знакаміты паўночны партал XI стагоддзі
- Драўляная разьба
- Інтэр’ер храма ў XIX стагоддзі
