Ісая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ісая
іўр.: יְשַׁעְיָהוּ
Партрэт
Род дзейнасці пісьменнік, аракул
Дата нараджэння 766 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 686 да н.э.[1]
Бацька Амоц[d]
Дзеці Maher-shalal-hash-baz[d] і Shearjashub[d]
Commons-logo.svg Ісая на Вікісховішчы

Ісая (іўр.: יְשַׁעְיָהוּ) — адзін з г.зв. вялікіх прарокаў, які жыў у VII ст. да н.э. Паводле біблейскага падання, яго бацька Амос быў сынам Іаяса і родным братам Амасіі, цароў іўдзейскіх. Ісая жыў і прарочыў у Іерусаліме. Ужо з першых крокаў сваёй дзейнасці ён, нягледзячы на знатнасць свайго паходжання, выступіў рэзкім выкрывальнікам сацыяльнай няроўнасці, прыгнёту незаможных, як настаўнік і прапаведнік маралі ў той час, калі Іўдзейскае царства яшчэ знаходзілася ў адносна добрым стане. Яшчэ большую сілу яго дзейнасць набыла ў часы панавання Ахаза і Езекіі. Прадаўжаючы традыцыі папярэдніх прарокаў, ён смела выступаў перад царамі аракулам праўды, абараняў сацыяльную справядлівасць, прадказваў вялікія бедствы, за што па загаду цара Манасіі прыняў пакутніцкую смерць: яго распілавалі паміж кедравымі дошкамі. Ісая быў аўтарам гісторыі свайго часу, апісанай ім у 2-ой кнізе летапісаў, і прароцкай кнігі, якая носіць у Бібліі яго імя (Кніга прарока Ісаі). У гэтай кнізе яму належаць раздзелы 1—33 і 36—39, раздзелы ж 34, 35, 40—66 належаць яго ананімнаму сааўтару, які жыў пасля Ісаі. Яна ўключае ў сабе багаты матэрыял па гісторыі не толькі сучаснага Ісаю яўрэйскага, але і іншых народаў Блізкага Усходу. Асаблівую славутасць Ісая набыў у хрысціянскай царкве сваім прароцтвам пра месію, у якім багасловы бачылі дакладнае прароцтва зямнога жыцця Ісуса Хрыста, таму зрэдку нават называюць Ісаю пятым евангелістам.[2]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://timeline.biblehistory.com/event/isaiah
  2. Скарына Ф. Творы:… С. 148—149.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]