Перайсці да зместу

Выбухі ў Віцебску (2005)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выбухі ў Віцебску
Месца нападу Віцебск
Дата 14 верасня 2005 года (18:45)
22 верасня 2005 года (22:17)
Спосаб нападу выбуховая прылада
Загінулыя 0
Параненыя 52
Арганізатары афіцыйна пакаранымі за выбухі з'яўляюцца Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў

Выбухі ў Віцебску — два выбухі, якія адбыліся ў Віцебску ў 2005 годзе. Агульная колькасць параненых ад выбухаў склала 52 чалавекі.

Першы выбух адбыўся 14 верасня ў 18:45 каля аўтобуснага прыпынку «Плошча Свабоды» на праспекце Фрунзэ. Нягледзячы на час пік, колькасць параненых склала ўсяго 2 чалавекі. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая паражаючымі элементамі ў выглядзе цвікоў ды гаек. Бомба ўяўляла сабой металічную шклянку, якая была схавана ў клумбе з кветкамі[1].

Другі выбух адбыўся праз тыдзень пасля першага. 22 верасня каля 22:17 каля кавярні «Эрыдан» выбухнула мацнейшая за папярэднюю бомба, начыненая такімі ж паражаючымі элементамі. У выніку былі паранены 50 чалавек. Бомба, якая ўяўляла сабой шклянку, была схавана ў кветкавай клумбе.

Расследаванне

[правіць | правіць зыходнік]

Адказнасць на сабе ўзяла «Беларуская народна-вызваленчая армія». Была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Зламыснае хуліганства». З вінаватых нікога не знайшлі[2]. Толькі пасля тэракта ў Мінскім метро была знойдзена сувязь паміж тэрактамі. Быў затрыманы падазроны ў злачынствах і ён акрамя выбуху ў метро прызнаўся таксама ў выбуху на святкаванні Дня Незалежнасці 4 ліпеня 2008 года і выбухах у Віцебску[3].

Зноскі