Вывад савецкіх войск з Афганістана
Вывад савецкіх войск з Афганістана пачаўся 15 мая 1988 года, у адпаведнасці з заключанымі 14 красавіка 1988 года Жэнеўскімі пагадненнямі аб палітычным урэгуляванні становішча вакол ДРА. СССР абавязаўся вывесці свой кантынгент у дзевяцімесячны тэрмін, гэта значыць да 15 лютага 1989 года, прычым палова войск павінна была быць выведзена на працягу першых трох месяцаў, гэта значыць да 15 жніўня 1988 года.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Паводле паведамленняў, у першыя тры месяцы Афганістан пакінулі 50 183 вайскоўцаў. Яшчэ 50 100 чалавек вярнуліся ў СССР у перыяд з 15 жніўня 1988 года па 15 лютага 1989 года.
У пачатку лістапада 1988 года вывад савецкіх войск з Афганістана быў прыпынены ў сувязі з рэзка актывізаванымі наступальнымі дзеяннямі маджахедаў, у прыватнасці, масіраванымі ракетнымі абстрэламі Кабула. Пасля гэтага, у другой палове лістапада і снежні 1988 года, абстаноўка ў краіне некалькі стабілізавалася, аднак кіраўніцтва СССР устрымлівалася ад якіх-небудзь заяў аб тым, ці будзе вывад савецкіх войск выкананы да канца, або ваенныя дзеянні будуць працягнуты. У студзені 1989 года Афганістан наведаў міністр замежных спраў Эдуард Шэварнадзэ. Канчатковае рашэнне аб поўным вывадзе савецкіх войск было прынята на пасяджэнні Палітбюро ЦК КПСС 25 студзеня 1989 года і апублікавана на наступны дзень з фармулёўкай «Савецкі Саюз застанецца верны Жэнеўскім пагадненням». Пасля гэтага ў Кабул з візітам прыбыў міністр абароны Дзмітрый Язаў. Завяршальная аперацыя па вывадзе войск адбывалася ў канцы студзеня—першай палове лютага 1989 года.
Аперацыя па вывадзе войск пастаянна падвяргалася нападам з боку маджахедаў. Паводле інфармацыі газеты «Вашынгтон пост», усяго ў гэты перыяд было забіта 523 савецкіх салдата[1].
15 лютага 1989 года генерал-лейтэнант Барыс Громаў, паводле афіцыйнай версіі, стаў апошнім савецкім вайскоўцам, які пераступіў па мосце Дружбы мяжу дзвюх краін. У рэчаіснасці на тэрыторыі Афганістана заставаліся як савецкія вайскоўцы, якія трапілі ў палон да маджахедаў, так і падраздзяленні памежнікаў, што прыкрывалі вывад войск і вярнуліся на тэрыторыю СССР толькі ў другой палове дня 15 лютага. Памежныя войскі КДБ СССР выконвалі задачы па ахове савецка-афганскай мяжы асобнымі падраздзяленнямі на тэрыторыі Афганістана да красавіка 1989 года[2][3][4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «15 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан»
- Медаль «20 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан»
- Медаль «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»
- медалі «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»
- медалі «У памяць 20-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана»
- Юбілейны медаль «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»
- медалі «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»
- Памятны медаль «25 гадоў вываду войск з Афганістана»
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ "How Not to End a War". The Washington Post. 17.07.2007. Праверана 23 May 2010.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ В. Филин. За всю войну — ни одного дезертира (Праверана 18 лютага 2010)
- ↑ С. Скрипаль. Год 1989-й. Хайратон (Праверана 18 лютага 2010)
- ↑ М. Будилов, А. Чаленко. Томенко в Афганистане толкал «налево» горючее Архівавана 12 лютага 2009. (Праверана 18 лютага 2010)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рускамоўныя
- Иванов, А. Вывод Советских войск из Афганистана был ошибкой. Аргументы недели, 11.02.2009.
- Эксперт: вывод советских войск из Афганистана позволил утвердиться США — РИА Новости, 15.02.2009.
- Вывод советских войск из Афганистана (фотолента) — РИА Новости.
- 22 годовщина вывода войск из Афганистана: интервью участника боевых действий — ИА REX, 16.02.2011.
- Из книги «Судьба офицера: от Кабула до Сараево. Публицистика. Проза. Поэзия»)
- Англамоўныя
- Маршалл, А. Phased Withdrawal, Conflict Resolution and State Reconstruction. Conflict Research Studies Centre, 2006. ISBN 1-905058-74-8