Выканаўчы аддзел Русі
Выканаўчы аддзел для Валыні, Падолля і Украіны (польск.: Wydział Wykonawczy Rządu Narodowego dla Wołynia, Podola i Ukrainy), па-іншаму Выканаўчы аддзел Русі (польск.: Wydział Wykonawczy w Prowincjach Rusi) — рэгіянальны орган улады паўстанцаў у перыяд паўстання 1863—1864 гадоў, быў створаны 21 чэрвеня 1863 згодна з дэкрэтам Часовага Нацыянальнага Урада ад 22 мая 1863 «Аб стварэнні Выканаўчага аддзела Русі». Рэзідэнцыя — г. Жытомір.
Як орган улады паўстанцаў усталяваў сваю ўладу над адпаведнымі губернскімі праўленнямі, быў падзелены на секцыі. Кіраўніцтва аддзелу адпаведна прызначала кіраўнікоў паветаў, гарадоў і мястэчак. Пасля прызначэння 10 ліпеня 1863 галоўнакамандуючым войск Русі генерала Эдмунда Ружыцкага кампэтэнцыя выканаўчага аддзела была абмежавана функцыямі грамадзянскай адміністрацыі.
Склад аддзела
[правіць | правіць зыходнік]- Антоній Хамец (камісар Часовага Нацыянальнага ўрада)
- Эдмунд Ружыцкі (камандуючы Узброенымі сіламі Русі)
- Браніслаў Жукоўскі (ваенны камендант Жытоміра)
- Тэафіл Чапскі
- Косацкі (скарбнік)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Franciszka Ramotowska, Tajemne państwo polskie, t. II, Warszawa 2000
- Andrzej Biernat, Ireneusz Ihnatowicz, Vademecum do badań nad historią XIX i XX wieku, Warszawa 2003