Выслоўе
Выгляд
Высло́ўе — лаканічны, трапны і дасціпны ўстойлівы народны выраз, часта гумарыстычнага характару, што ўжываецца ў розных выпадках на працы і ў час адпачынку. У адрозненне ад прыказак, яны не валодаюць завершанасцю выказвання i афарыстычнасцю. Да выслоўяў адносяцца жарты i каламбуры, тосты, вясельныя прыгаворкі, прысяганні, кленічы, дражнілкі, вітанні, зычэнні (Хлеб на стале, рукі свае; Чарачка-каток, каціся ў раток; Зьеш акрайчык, каб быў сын Мікалайчык). Да выслоўяў адносяць таксама ўстойлівыя параўнанні (Жыву як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ушчыкне; Зямлі як бабе сесці; Маладзіца як брусніца).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.