Высокія Татры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Высокія Татры
славацк. Vysoké Tatry, польск. Tatry Wysokie
Панарама Высокіх Татраў
Панарама Высокіх Татраў
Краіны
Плошча341 км²
Даўжыня26 км
Шырыня17 км
Найвышэйшая вяршыняГерлахаўскі Шціт 
Найвышэйшы пункт2655 м 
Высокія Татры (Славакія)
Высокія Татры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Высокія Татры (славацк.: Vysoké Tatry) — найвышэйшая частка Татраў і ўсіх Карпатаў, частка Фатранска-Татранскай вобласці. Найвышэйшы пункт — гара Герлахаўскі-Шціт (2655 м).

возера Літваравы ў Высокіх Татрах (Польшча)

Пікі[правіць | правіць зыходнік]

15 самых высокіх пунктаў Высокіх Татраў усе размешчаны ў Славакіі:

Даліны[правіць | правіць зыходнік]

Морске Вока

У Высокіх Татрах 23 даліны, большасць са славацкага боку.

Азёры[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшае, Морске-Вока плошчай 34,54 га, глыбінёй 50,8 м, вышыня над узроўнем мора 1395,4 м, знаходзіцца з польскага боку. Найглыбейшае Вельке-Гінцава-Плес (20,08 га, 53 м, 1946 м), якое знаходзіцца ў Славакіі. Папулярны ў турыстаў Штрбске Плеса і Попрадске Плеса.

Вадаспады[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш вядомыя вадаспады знаходзяцца на рацэ Сцюдзёны Паток. Самы вялікі, але не самы высокі, вадаспад з польскага боку — Сіклава. Яго вышыня 64-70 м, нахіл каля 35 °.

Флора і фауна[правіць | правіць зыходнік]

На славацкім і польскім баку ёсць запаведнікі — Татранскія Народныя Паркі, дзе жыве мноства ахоўных відаў раслін і жывёл.

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Высокіх Татраў знаходзіцца адзіны горад — Высоке Татры, які з’яўляецца базавым для экскурсій у Высокія Татры.

Навука[правіць | правіць зыходнік]

У Высокіх Татрах размешчаны дзве асноўныя астранамічныя абсерваторыі Славакіі: абсерваторыя Скалнатэ Плеса і абсерваторыя Ламніцкі Шціт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]