Выхлапныя газы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дым з выхлапных труб дызельнага грузавіка

Выхлапныя газы — прадукт працэсу спальвання паліва.

Выхлапныя газы з'яўляюцца прадуктамі акіслення і няпоўнага згарання вуглевадароднага паліва.

Выкіды выхлапных газаў — асноўная прычына перавышэння дапушчальных канцэнтрацый таксічных рэчываў і канцэрагенаў у атмасферы буйных гарадоў, утварэння смогаў. Нясуць негатыўнае ўздзеянне на здароўе чалавека.

Складнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • незгарэлыя цвёрдыя мікраскапічныя часціцы вугляроду;
  • аксід вуглярода (CO), які ўзнікае пры няпоўным згаранні паліва з прычыны недахопу кіслароду;
  • аксіды азоту (NОх);
  • вуглевадароды, якія ўтвараюцца ў выніку няпоўнага згарання або выпарэння паліва. Узаемадзейнічаючы з аксідам азоту і пад дзеяннем сонечных прамянёў, пераходзяць у злучэнне, якое спрыяе з'яўленню смогу[1].

Зноскі

  1. Scania в борьбе за чистый выхлоп (руск.). gruzovikpress.ru. Праверана 22 верасня 2017.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]