Вязень сумлення

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вязень сумлення (англ.: prisoner of conscience) — тэрмін, уведзены ў зварот у пачатку 1960-х заснавальнікам арганізацыі Amnesty International брытанскім юрыстам і праваабаронцам Пітэрам Бененсанам. Ён абвясціў вязнямі сумлення ўсіх змешчаных пад вартай або ў зняволенні выключна за тое, што яны мірна выказвалі свае палітычныя або рэлігійныя погляды.

Першым вязнем сумлення ў 1962 быў названы пражскі архібіскуп Іозеф Беран, які правёў 14 гадоў у турме (1949—1963) за пропаведзь, якая асуджала камуністычны лад.

Вязні сумлення ў СССР[правіць | правіць зыходнік]

Адным з першых савецкіх вязняў сумлення ў 1962 годзе быў прызнаны каталіцкі святар з Львова Іосіф Сліпы, які правёў у лагерах 18 гадоў і быў высланы з СССР у 1963 годзе, а ў 1965 прызначаны кардыналам і кіраўніком Украінскай грэка-каталіцкай царквы.

Да катэгорыі вязняў сумлення таксама прылічалі Натана Шчаранскага, Валерыю Навадворскую, Андрэя Сахарава, Аляксандра Салжаніцына, Юлія Даніэля, Андрэя Сіняўскага, Іосіфа Бродскага, Глеба Якуніна, Уладзіміра Букоўскага, Сяргея Кавалёва. Апошнія савецкія вязні сумлення былі вызвалены ў 1987 годзе.

Вязні сумлення ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Аляксандра Казуліна, Дзмітрыя Дашкевіча, Мікалая Статкевіча, Міхаіла Марыніча, Паўла Севярынца вязнямі сумлення.

Вязні сумлення ў Расіі[правіць | правіць зыходнік]

28 верасня 2006 года Amnesty International надала статус вязня сумлення праваабаронцу Льву Панамарову, што атрымаў па рашэнні суда трое сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю пікету памяці ахвяр Беслана ля Салавецкага каменя на Лубянскай плошчы Масквы 3 верасня 2006 года і супраціўленне супрацоўнікам міліцыі. Прэфектура Цэнтральнай акругі забараніла правядзенне акцыі, у сувязі з чым яе ўдзельнікі былі разагнаныя АМАПам.

Леў Панамароў стаў чацвёртым чалавекам, прызнаным вязнем сумлення ў Расіі. Да яго вязнямі сумлення сталі асуджаныя за шпіянаж Рыгор Пасько і Аляксандр Нікіцін, а таксама омскі праваабаронца Юры Шадрын. У статусе вязня сумлення было адмоўлена Міхаілу Хадаркоўскаму.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]