Архібіскуп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рымска-каталіцкі герб архібіскупа (на гербе адсутнічае палій).

Архібі́скуп, або архіепі́скап (ад грэчаск. αρχή — «над» і επίσκοπος — «даглядчык») — старэйшы біскуп, адзін з найвышэйшых чыноў у царкоўнай іерархіі.

Тытул уведзены ў Рымскай імперыі ў 4 ст. З заснаваннем патрыярхатаў прысвойваўся патрыярхам і мітрапалітам аўтакефальных епархій. Першы на Русі тытул архіепіскапа атрымаў епіскап наўгародскі ў 1165 годзе. На Беларусі першым архіепіскапам стаў у пачатку 16 ст. епіскап Полацкай епархіі.

У Каталіцкай Царкве архібіскупы падзяляюцца на:

  • мітрапалітаў, якія ўзначальваюць царкоўныя правінцыі;
  • архібіскупаў, якія ўзначальваюць архідыяцэзіі, якія не з'яўляюцца цэнтрамі правінцый;
  • персанальных архібіскупаў, якім Папа надаў гэты тытул за асабістыя заслугі;
  • тытулярных архібіскупаў, якія займаюць кафедры неіснуючых ужо гарадоў і здзяйсняюць сваё служэнне ў курыі ці з'яўляюцца нунцыямі

У Праваслаўнай Царкве — архіепіскап узначальвае епархію. Тытул архіепіскапа з'яўляецца ганаровым і прысвойваецца за заслугі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]