Вяйнё Іванавіч Юнус
Вяйнё Іванавіч Юнус | |
---|---|
фінск.: Väinö Junus | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1905 |
Месца нараджэння | Покізен-Пурская |
Дата смерці | 15 лістапада 1937 |
Месца смерці | Ленінград |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, primary school teacher, школьны настаўнік, рысавальнік, перакладчык |
Вяйнё Іванавіч Юнус (фінск.: Väinö Junus; нар. 1905, Покізен-Пурская, Стараскворыцкая воласць, Царскасельскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня — 15 лістапада 1937, Ленінград) — лінгвіст, пісьменнік і філолаг інгерманландскага паходжання, які стварыў у 1930-я гадах іжорскую літаратурную мову. Дацэнт ЛІФЛІ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1905 годзе ў сялянскай сям’і.
Прайшоў курс падрыхтоўкі настаўнікаў фінскай мовы ў Гатчыне, працаваў настаўнікам у Савецкай Карэліі і Ленінградскай вобласці, вучыўся ў Педагагічным інстытуце імя Герцэна, скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вучыўся ў аспірантуры ў Мікалая Марра і Дзмітрыя Бубрыха. Пазней працаваў дацэнтам у ЛІФЛІ, выкладчыкам у Інстытуце імя Герцэна[1] і навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовы і мыслення.[2]
У 1932 годзе Юнус разам з Дубавым і Лэнсу склаў кнігі для навучання іжорскай мове, у наступныя гады — два падручнікі, а ў 1936 годзе — іжорскую граматыку. Першыя кнігі былі заснаваныя на сойкінскім дыялекце, але граматыка 1936 года таксама пераняла рысы ніжнелужскага дыялекту.
Нараўне з лінгвістыкай Вяйнё Юнус цікавіўся выяўленчым мастацтвам[1]. Ён праілюстраваў, сярод іншага, «Падзенне Кімас-возера» Генадзя Фіша і «Прыгоды бравага салдата Швейка» Яраслава Гашэка, якія з’явіліся на фінскай мове ў Ленінградзе.[3]
Арыштаваны падчас сталінскіх рэпрэсій у верасні 1937 года, прысуджаны да смяротнага пакарання за контррэвалюцыйную дзейнасць[4]. 15 лістапада 1937 года расстраляны.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]