Вяленевая папера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вяленевая (велень, фр.: vélin — тонка вырабленая скура) папера — высокагатункавая (чыста цэлюлозная, без драўніны, як і папера Вержэ(руск.) бел.), добра праклееная, шчыльная, без ярка выяўленай структуры, пераважна жаўтлявага колеру. Пры яе вырабе выкарыстоўвалася чарпальная форма з тканкавай сеткай, якая не пакідала на лісце паперы якіх-небудзь адбіткаў, ліній. Таму атрыманы ліст быў раўнамерны на прасвет і вонкава падобны на тонкі вялень, адкуль і пайшла назва паперы.

Упершыню вяленевая папера была выраблена ў Вялікабрытаніі ў 1757 годзе Джонам Баскервілам(руск.) бел..

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]