Перайсці да зместу

Вялікагерцагская пахавальня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Вялікагерцагская пахавальня
49°01′12″ пн. ш. 8°25′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Franz Baer[d] і Jakob Friedrich Alois Hemberger[d]
Заснавальнік Фрыдрых I Бадэнскі[d] і Луіза Пруская[d]
Будаўніцтва 18891896 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікагерцагская пахавальня (ням.: Großherzogliche Grabkapelle) — капліца-пахавальня ў нямецкім горадзе Карлсруэ, Бадэн-Вюртэмберг. Была пабудавана ў 1889—1896 гадах Германам Гембергерам па папярэдніх праектах Франца Бера і Фрыдрыха Гембергера ў Фазанавым садзе, размешчаным у гарадскім раёне Остштат.

Фундатарамі былі вялікі герцаг Бадэна Фрыдрых I і яго жонка Луіза Пруская. Прычынай для гэтага паслужыла ранняя смерць іх малодшага сына Людвіга Вільгельма. Бацькі пажадалі, каб яго магіла знаходзілася далей ад гарадскога шуму «ў глыбокай самоце ляснога свету». Спачатку членаў княжацкай сям'і звычайна хавалі ў замкавай царкве Св. Міхаіла ў Пфорцхайме ці ў крыпце гарадской царквы Карлсруэ. Аднак гэтыя месцы членам сям'і вялікага герцага было немагчыма наведваць без прыцягнення увагі грамадства[1].

Пахавальня непрыкметна размешчана на алеі лістоўніц пасярод лесу Гартвальд на краю Фазанавага саду паміж праспектам Адэнаўэрынг (Adenauerring) і вуліцай Клостэрвег (Klosterweg) у кірунку да інтэрната Hans-Dickmann-Kolleg. Яна лічыцца аднам з наймаляўнічых помнікаў гісторыі і архітэктуры Бадэна.

Карта палацавага комплексу Карлсруэ. Пахавальня пазначана на паўночным усходзе

Памерлыя да 1888 года члены сям'і Бадэнскага дому першапачаткова былі пахаваны ў крыпце евангелічнай гарадской царквы Карлсруэ і перапахаваны ў вялікагерцагскай пахавальні толькі пасля Другой сусветнай вайны. Спіс адсартаваны паводле года смерці:

Спіс кіраўнікоў Бадэна

  • Annegret Kalvelage: Fernab vom Getriebe der Stadt. Die Grablege der Großherzöge Badens, Landesdenkmalamt Baden-Württemberg. Nachrichtenblatt-Online (pdf), Ausgabe 3/2003. S. 218—221.
  • Kurt Andermann: Das großherzogliche Mausoleum im Fasanengarten. In: Residenz im Kaiserreich Karlsruhe um 1890. Karlsruhe 1990.
  • Bodo Blenk: Die Großherzogliche Grabkapelle in Karlsruhe. Ein Beitrag zur Stadtgeschichte, Hohenweststedt 1978.