Вялікая белая пляма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая белая пляма

Вялікая белая пляма, таксама вядомая як Вялікі белы авал — атмасфернае ўтварэнне на Сатурне, названае па аналогіі з Вялікай чырвонай плямай Юпітэра. Пляма ўяўляе сабою перыядычныя штармы, досыць вялікія, каб быць бачнымі ў тэлескоп з Зямлі па іх характэрнай праяве ў белым колеры. Гэтыя плямы могуць дасягаць памерам некалькіх тысяч кіламетраў. У наш час вялікая стужка белых аблокаў атачае Сатурн з 2010 года. Яна адсочваецца арбітальным апаратам Касіні-Гюйгенс.

З'яўленне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты феномен выяўляецца перыядычна, праз прамежкі ў 28,5 года, калі паўночнае паўшар'е Сатурна мацней усяго нахіляецца да Сонца.

  • 1876 – Назіралася Асафам Холам. Ён выкарыстоўваў белую пляму для вызначэння перыяду абароту планеты вакол сваёй восі.
  • 1903 – Назіралася Эдвардам Эмерсанам Барнардам.
  • 1933 – Назіралася Уілам Хеем, акцёрам-комікам і астраномам-аматарам.
  • 1960 – Назіралася JH Botham (Паўднёвая Афрыка).
  • 1990 – Назіралася Сцюартам Уілберам з 24 верасня па лістапад.
  • 1994 – Вывучалася наземнымі абсерваторыямі і тэлескопам «Хабл»[1].
  • 2006 – Назіралася Erick Bondoux і Jean-Luc Dauvergne.
  • 2010 – Назіралася Anthony Wesley[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]