Спадарожнікі Сатурна
Выгляд
Спадарожнікі Сатурна — натуральныя спадарожнікі Сатурна. Сатурн мае 62 натуральныя спадарожнікі з пацверджанай арбітай, 53 з іх маюць уласныя назвы, 13 маюць дыяметр звыш 50 кіламетраў. Найбуйны з спадарожнікаў — Тытан. Навукоўцы мяркуюць, што ўмовы на гэтым спадарожніку Сатурна падобныя да тых, якія існавалі на нашай планеце 4 мільярда гадоў таму, калі на Зямлі толькі зараджалася жыццё.
Ніжэй пералічаныя ўсе спадарожнікі Сатурна, якія маюць уласныя імёны, у парадку іх аддалённасці ад планеты з указаннем іх радыусаў (у кіламетрах) і сярэдніх адлегласцей ад Сатурна (у тысячах кіламетраў):
Спадарожнік | Радыус (км) | Адлегласць ад Сатурна (тыс. км) |
---|---|---|
Пан | 30 | 133,583 |
Дафніс | 7 | 136,505 |
Атлас | 20 | 137,7 |
Пандора | 70 | 139,4 |
Праметэй | 55 | 141,7 |
Эпіметэй | 70 | 151,4 |
Янус | 110 | 151,5 |
Мімас | 196 | 185,5 |
Мефона | 1,5 | 194,3 |
Палена | 2 | 212,3 |
Энцэлад | 250 | 238 |
Тэфія | 530 | 294,66 |
Тэлеста | 17 | 294,66 |
Каліпса | 17 | 294,66 |
Дыёна | 560 | 377,39 |
Елена (Хелена, Дыёна B) | 18 | 377,39 |
Полідэўк | 1,8 | 377,39 |
Рэя | 754 | 527,1 |
Тытан | 2575 | 1221,9 |
Гіперыён | 205 | 1481 |
Япет | 730 | 3560,8 |
Ківіёк | 8 | 11333,2 |
Іджырак | 6 | 11372,8 |
Феба | 110 | 12944 |
Паліяк | 9,7 | 14923,8 |
Скады | 3,2 | 15576,2 |
Альбіёрыкс | 16 | 16401,6 |
Эрыпа | 4,3 | 17408,7 |
Сіярнак | 20 | 17905,7 |
Тарвас | 6,5 | 18160,2 |
Мундыльфары | 2,8 | 18360,1 |
Нарві | 3,3 | 19370,7 |
Сутунг | 2,8 | 19666,7 |
Трум (Thrymr) | 2,8 | 20810,3 |
Імір | 8 | 23174,6 |
У 2004—2007 былі адкрыты яшчэ 29 спадарожнікаў. 25 з іх пакуль не атрымалі назваў, S/2007 S4 — апошні з іх.
- Скол[1]
- Бефінд («Бебхіон»)
- Форн’ёт
- Фарбаўці
- Эгір
- Сурт
- Логі
- Гнеда
- Гіракін
- Бестла
- Фенрыр
- Бергельмір
- Хаці