Вялікі Катлабуг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі Катлабуг
Характарыстыка
Даўжыня
  • 49 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 45°57′16″ пн. ш. 28°50′59″ у. д.HGЯO
Вусце Катлабуг
 • Каардынаты 45°35′15″ пн. ш. 28°57′53″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Катлабуг

Краіна
physical
Вялікі Катлабуг
Вялікі Катлабуг
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі Катлабу́г (укр.: Великий Катлабуг) — рака ў Адэскай вобласці Украіны, упадае ў возера Катлабуг. Даўжыня 49 км, плошча басейна 534 км².

Бярэ пачатак каля сяла Нові Траяны. Цячэ ў межах Прычарнаморскай нізіны. Рэчышча ўмерана звілістае. Ухіл ракі 2,6 м/км. Асноўны прыток — Малы Катлабуг (злева).

Жыўленне снегавое і дажджавое. Улетку перасыхае, пад час дажджоў бываюць паводкі. Ледастаў няўстойлівы.

Сцёк зарэгуляваны сажалкамі. Ваду выкарыстоўваюць для арашэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Великий Катлабуг // Географічна енциклопедія України : у 3 т. Т. 1 / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. (укр.)