Вялікі князь
Вялікі князь, найвышэйшы княскі тытул. Належаў князям найбуйнейшых феадальных княстваў, у склад якіх уваходзілі васальныя ўдзельныя княствы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Русь[правіць | правіць зыходнік]
На Русі вялікімі князямі былі князі кіеўскія, уладзіміра-суздальскія, маскоўскія, цвярскія, разанскія, галіцка-валынскія, смаленскія і інш., з цягам часу тытулы вялікіх князёў захаваліся толькі ў Маскоўскім і Літоўскім княствах.
Маскоўскае княства[правіць | правіць зыходнік]
У Маскоўскім княстве тытул вялікага князя ўвайшоў у царскі тытул (1547), потым у імператарскі (1721). Таксама ў Расійскай імперыі вялікімі князямі называліся члены імператарскай сям'і.
Вялікае княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
У ВКЛ тытул вялікага князя ўвайшоў у тытул караля Рэчы Паспалітай (1569). Вялікі князь з'яўляўся кіраўніком дзяржавы, яму былі падначалены князі і магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі. Выбіраўся феадаламі, звычайна з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы, яму належыла заканадаўчая ініцыятыва. Прывілей 1447 і Прывілей 1492 юрыдычна абмежавалі ўладу вялікага князя. Паводле іх ён не меў права самастойна вырашаць найбольш важныя пытанні знешняй палітыкі. Абмежаванне ўлады прадугледжвалася заканадаўствам ВКЛ у форме клятвы і абяцання вялікага князя захоўваць пэўныя правы і прывілеі, а таксама ў форме прамой забароны. Пасля люблінскай уніі вялікі князь адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале саюзнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Links[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Вялікі князь на Вікісховішчы |
---|