Вячаслаў Аляксандравіч Бялоў (пяціборац)
Вячаслаў Аляксандравіч Бялоў | |
---|---|
Пол | мужскі |
Спецыялізацыя | Сучаснае пяцібор’е, плаванне, фехтаванне |
Нарадзіўся |
25 лютага 1938 г. Ленінград |
Памёр | 9 снежня 2010 (72 гады) |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Вячаслаў Аляксандравіч Бялоў (25 лютага 1938, г. Ленінград — 9 снежня 2010) — беларускі савецкі і расійскі спартсмен. Заслужаны майстар спорту СССР па сучасным пяцібор'і (прысвоена ў 1972 г.)[1]. Майстар спорту СССР па плаванні, фехтаванні. Заснавальнік школы пяціборцаў Беларусі. Ганаровы член таварыства «Дынама». Член саюза спартсменаў Беларусі. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі ў 30-кіламетровай зоне Чарнобыльскай АЭС (чэрвень-ліпень 1986 г.). Палкоўнік міліцыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ерэванскі інстытут фізічнай культуры ў 1966. З 1967 інструктар па спорце Беларускага савета ФСТ «Дынама», з 1977 старшы выкладчык Мінскай вышэйшай школы МУС СССР[1].
Выкладчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]- За ўвесь трэнерскай перыяд работы падрыхтаваў МСМК СССР — 2 чал., МС — 4 чал., КМС — 6 чал.
- 1972—1977 гг. — Старшы трэнер Мінскага абласнога савета «Дынама».
- 1977—1981 гг.: Выкладчык, старшы выкладчык кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР
- 1981—1988 гг.: Начальнік курсу Мінскай вышэйшай школы МУС СССР
- 1988—1992 гг.: Старшы выкладчык кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР
- 1992—1993 гг.: Старшы выкладчык кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
Медалі
[правіць | правіць зыходнік]- «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
- «За добрасумленную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»
- «Ветэран працы»
- «За бездакорную службу» 1-й, 2-й і 3-й ступеняў.
Спартыўныя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Неаднаразовы чэмпіён Ленінграда і РСФСР па плаванні.
- Пераможца II-й Спартакіяды народаў СССР па плаванні (1959 г.)
- Неаднаразовы пераможца усесаюзных і міжнародных спаборніцтваў па сучасным пяцібор’і
- Чэмпіён Свету 1969 г. (Будапешт) у складзе зборнай каманды СССР па сучасным пяцібор’і[1]
- Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 1970
Член каманд: зборная каманда СССР па плаванні (1957 г.); спартыўная каманда «Дынама» Рэспублікі Арменія (1965 г.); зборная каманда цэнтральнага савета «Дынама»; зборныя каманды БССР і СССР; штатная спартыўная каманда «Дынама» (1967 г .).