Вячаслаў Аляксандравіч Голік

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Голік)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Вячаслаў Голік
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Вячаслаў Аляксандравіч Голік
Нарадзіўся 1 мая 1989(1989-05-01)[1] (31 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2008 Беларусь Савіт (Магілёў) 9 (1)
2009 — 2011 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 1 (0)
2010 — 2011   Беларусь Славія-Мазыр 28 (3)
2012 Беларусь Славія-Мазыр 8 (0)
2013 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 4 (0)
2014 Беларусь Рэчыца-2014 24 (1)
2015 — 2019 Беларусь Хімік (Светлагорск) 115 (6)
Нацыянальная зборная**
2009 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2017.

Вячаслаў Голік (нар. 1 мая 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Савіце». Пасля таго, як «Савіт» спыніў існаванне, перайшоў у «Нафтан». Не здолеў замацавацца ў наваполацкім клубе і быў аддадзены ў арэнду «Славіі-Мазыр», у якую перайшоў у пачатку 2012 года на сталай аснове. У сакавіку 2013 стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года пакінуў мікашэвіцкі клуб, у другой палове 2013 года аднаўляўся пасля траўмы.

У красавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Рэчыцай-2014»[2]. У рэчыцкім клубе здолеў замацавацца ў асноўным складзе, дапамог камандзе заняць высокае пятае месца ў Першай лізе 2014.

У студзені 2015 года быў на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры»[3], аднак у выніку пачаў сезон у складзе светлагорскага «Хіміка», дзе правёў пяць гадоў і быў адным з асноўных абаронцаў.

У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д2 Савіт Беларусь 3 0
2008 Д1 Савіт Беларусь 6 1
2009 Д1 Нафтан Беларусь 1 0
2010 Д2 Славія-Мазыр Беларусь 24 2
2011 Д2 Славія-Мазыр Беларусь 4 1
2012 Д1 Славія-Мазыр Беларусь 8 0
2013 (1) Д2 Граніт Беларусь 4 0
2014 Д2 Рэчыца-2014 Беларусь 24 1
2015 Д2 Хімік Беларусь 26 2
2016 Д2 Хімік Беларусь 22 2
2017 Д2 Хімік Беларусь 27 1
2018 Д2 Хімік Беларусь 22 1
2019 Д2 Хімік Беларусь 18 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]