Вячаслаў Леанідавіч Ганчарэнка
Вячаслаў Леанідавіч Ганчарэнка | |
---|---|
Дзейнасць | дзяржаўны служачы |
Нараджэнне |
16 чэрвеня 1970 (54 гады) |
Вячасла́ў Леані́давіч Ганчарэ́нка (16 чэрвеня 1970, Мінск) — пастар мінскай пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», епіскап Аб’яднання супольнасцей поўнага Евангелля Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 чэрвеня 1970 годзе ў хрысціянскай сям’і. Агулам бацькі мелі 12 дзяцей. Бацька Леанід Карнеевіч быў служыцелем пяцідзясятніцкай царквы, прапаведнікам. У 1961 годзе быў асуджаны на 5 гадоў за рэлігійную дзейнасць.
Вячаслаў Ганчарэнка скончыў тэалагічны каледж і ўніверсітэт Орала Робертса ў Кіеве. Працаваў муляром, электрамантэрам, геадэзістам.
У 2006 годзе абраны епіскапам (старшынёй) Аб’яднання супольнасцей поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь[1].
Аўтар кнігі «Ты будзеш жыць вечна».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся 28 лістапада 1992 годзе. З жонкай Ірынай маюць трох дачок: Караліну, Эстэр і Мілану.
Зноскі
- ↑ Епископ (руск.). Аб’яднанне супольнасцей поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь (21 лістапада 2009). Праверана 31 кастрычніка 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Архівавана 26 лютага 2013. (руск.) на старонцы царквы «Новае жыццё»