Пяцідзясятніцтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пяцідзясятнікі)
Пратэстантызм
Рэфармацыя
Дактрыны пратэстантызму

Дарэфармацыйныя рухі

Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды


Рэфармісцкія цэрквы

Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства


Пост-рэфармацыйныя рухі

Адвентызм · Армініянства · Баптызм · Квакеры · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм


«Вялікае абуджэнне»

Рывайвелізм · Метадызм · Евангелізм · Вучні Хрыста

Пяцідзясятнікі (англ.: Pentecostalism) — евангельскія хрысціяне, паслядоўнікі пяцідзясятніцтва, адной з плыней пратэстантызму. Існуе шэраг самастойных кірункаў пяцідзясятнікаў, у тым ліку і ў Беларусі — хрысціяне веры евангельскай (ХВЕ), хрысціяне веры апостальскай (ХВА), а таксама хрысціяне поўнага евангелля (ХПЕ).

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пяцідзясятніцтва — адна з познепратэстанцкіх плыняў хрысціянства, якая паўстала напачатку XX стагоддзя ў ЗША. Яе ідэйныя вытокі ляжаць у рэлігійна-філасофскім руху рывайвялізму (анг. revival — «адраджэнне, абуджэнне»), які паўстаў у XVIII стагоддзі сярод паслядоўнікаў шэрагу пратэстанцкіх цэркваў ЗША, Англіі і іншых краін, і ў развітым у яго рамках «Руху святасці» (анг. Holiness Movement).

У аснову веравучэння пяцідзясятнікаў пакладзена евангельская паданне пра сыходжанне Святога Духа на апосталаў — вучняў Хрыста на 50-ты дзень пасля яго ўваскрасення (гл. свята Пяцідзясятніцы), што і дало назву плыні. Пяцідзясятнікі надаюць асобае значэнне хрышчэнню Святым Духам кожнага верніка, разумеючы яго як адменнае духоўнае перажыванне, што нярэдка суправаджаецца рознымі эмоцыямі, у момант якога на адроджанага верніка сыходзіць сіла Святога Духу. Фізічнай прыкметай хрышчэння Святым духам з’яўляецца дар гаварэння на іншых мовах. Пяцідзясятнікі лічаць гэта перажыванне падобным перажытаму апосталамі на пяцідзясяты дзень пасля ўваскрасення Хрыста. Адсюль іх сцверджанне, што сапраўднаму верніку неабходны непасрэдныя зносіны з Богам праз Святога Духа.

Пяцідзясятнікі перакананы, што сіла, якую вернік атрымвае ў выніку Хрышчэння Святым Духам, знешнім чынам выяўляецца маўленнем на іншых мовах (ср. Дзеі Ап. 2:4, 10:44-46, 19:6). Спецыфічнае разуменне з’явы «маўлення на іншых мовах» (гласалаліі) з’яўляецца адметнай асаблівасцю пяцідзясятнікаў. Пяцідзясятнікі лічаць, што ёсць дар маўлення на іншых мовах, які выяўляецца ў міжвольным маўленні на замежных мовах падчас евангелізацый, таксама як і дар праракавання, але ёсць таксама і малітва Святым Духам, якая ёсць маўленне на мовах «анёльскіх» (ліст да Рымл. 8:26, Еф. 6:18). Неабходны для пяцідзясятнікаў абрад «хрышчэння Святым Духам» дасягаецца асаблівым комплексам маленняў і пастоў. Паводле вучэння, «хрышчэнне Духам Святым» нельга атрымаць за справы, але толькі па ласцы Божай.

Хрысціяне пяцідзясятніцкіх дэнамінацый вераць, што Дух Святой таксама дае дары слова мудрасці, слова ведаў, веры, вылячэнні, дзіву тварэння, прароцтвы, адрозніванні духаў, вытлумачэнні моў, паводле Бібліі1 Ліст Карынфянам. Таксама для пяцідзясятнікаў характэрна наяўнасць прарокаў і прарочыц.

Сярод пяцідзясятнікаў асобае месца маюць таямніцы — воднае хрышчэнне і Вячэра Гасподня (Хлебапераламленне). Таксама прызнаюць наступныя абрады: шлюб, дабраславенне дзяцей, малітва за вылячэнне хворых, пасвячэнне, у некаторых мясцовых цэрквах абмыванне ног (падчас Вячэры Гасподняй).

На працягу ўсяго часу свайго існавання важны бок пяцідзясятніцкага багаслоўя складае «навука аб набожнасці», якая клічыць паслядоўнікаў да справядлівага жыцця паводле Святога пісання: да адмовы ад алкаголю, курэння, наркотыкаў, азартных гульняў, да маральнасці ў пытаннях сям’і і шлюбу, працавітасці.

Традыцыйныя кансерватыўныя пяцідзясятнікі не ўжываюць супраць чалавека зброі. Некаторыя пяцідзясятнікі пільнуюцца дактрыны «непярэчання злу» і не бяруць у рукі зброю ні пры якіх умовах (як яны лічаць, падобна Хрысту і апосталам, якія памерлі пакутніцкай смерцю, не ўжываючы якіх-небудзь сілавых метадаў абароны).

Акрамя таго, сярод хрысціян рознага кірунку, нярэдка сустракаюцца паслядоўнікі вучэння пра адзінасць Бога (Коратка: Бог Айцец, Бог Сын, Бог Дух Святы — не ёсць тры розных асобы, а адзін Бог, які з’явіўся ў целы, у асобе Ісуса Хрыста. Матфея 1:20, 1-е Цімафея 3:16)).

Агульная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Краіны, паводле вызнавання пратэстантызму у 1938-м і 2010-м годзе адпаведна.

Чарлз Фокс Пархем[правіць | правіць зыходнік]

Непасрэдны пачатак пяцідзясятніцкага руху звязаны з Чарлзам Фоксам Пархемам (Charles_Fox_Parham). Ён быў святаром і, чытаючы біблейскую кнігу Дзеі святых апосталаў, прыйшоў да высновы, што хрысціяне у мінулым валодалі сакрэтам, які яны страцілі. Пархем выдатна разумеў, што адзін не зможа знайсці рашэнне, і ніякаму асобна ўзятаму чалавеку вырашыць дадзеную праблематыку таксама немагчыма. Ён вырашыў арганізаваць Біблейскую школу, дзе ён павінен стаць дырэктарам і яе вучнем, каб у такім складзе шукаць адказы. У г. Топіка, штат Канзас, ён купіў дом «Дзівацтва Стоўна», і напісаў аб’яву-запрашэнне; і на яе адгукнуліся 40 студэнтаў.

У снежні Пархем павінен быў з’ехаць на канферэнцыю і даў заданне вучням. Па вяртанні ён выявіў, што студэнты школы, незалежна адзін ад аднаго чытаючы кнігу Дзей, прыйшлі да адной і той жа высновы: у пяці выпадках, апісаных у Дзеях, калі хрышчэнне ажыццявілі ўпершыню, зафіксавана гаварэнне на мовах:

Пархем прапанаваў маліцца Богу аб атрыманні такога хрышчэнне са знакам гаварэння на іншых мовах. На іншы дзень яны маліліся ўсю раніцу ў сходзе да поўдня і ўвесь дзень у асабняку стаяла атмасфера чакання. А 19-й гадзіне напярэдадні Новага 1901 года студэнтка Агнэса Озман успомніла, што ў некаторых выпадках, апісаных у Дзеях, на тых, хто чакаў хрышчэння, накладвалі рукі.

Дата 1 студзеня 1901 года стала, такім чынам, адной з дат, якую пяцідзесятнікі разглядаюць як адну з ключавых у гісторыі ўзнікнення свайго руху[1]. Яны паказваюць на гэты дзень, як на першы, з часоў ранняй царквы, калі было ажыццёўлена хрышчэнне Святым Духам і калі гаварэнні на мовах чакалі, як знешняга доказу хрышчэння Святым Духам. Уначы 1 студзеня 1901 года адбылося сталае вядомым усяму свету служэнне ў Біблейскай школе ў Топіку (штат Канзас). На гэтым служэнні студэнтка школы Агнэса Озман, паверыла ў сваё місіянерскае пакліканне і пажадала атрымаць духоўную сілу, падышла да выкладчыка Чарлза Пархема і папрасіла ўскласці на яе рукі, каб яна магла прыняць хрышчэнне Духам Святым са знакам іншых моў. Пархем завагаўся, адказаўшы ёй, што сам не гаворыць на іншых мовах. Озман настойвала, і яму нічога іншага не заставалася, як у пакоры ўскласці рукі на яе галаву. Пазней ён так апісаў гэты выпадак: «Ледзь я прамовіў тры тузіны фраз, як слава сышла на яе, ззянне як быццам атачыла яе галаву і твар, і яна пачала гаварыць на кітайскай мове і не магла казаць па-англійску тры дні».

Абуджэнне на Азуза-стрыт[правіць | правіць зыходнік]

Уільям Сеймур, лідар руху Абуджэнне на Азуза-стрыт

У 1903 годзе Пархем пераехаў у Эльдарада Спэнес, і ў яго служэнні адбыўся пералом. Пра яго разнеслася гаворка, як пра бескарыслівага чалавека. Як сцвярджаюць пяцідзясятнікі, калі ён пачаў прапаведаваць і маліўся за хворых, то многія з іх сапраўды вылечваліся. Напрыклад, на адным са сходаў жанчына па імі Мэры Артур, якая страціла ў выніку дзвюх аперацый зрок, пасля малітвы Пархема стала бачыць.

Будынак Місіі апостальскай веры на Азура Стрыт

Праз 5 гадоў у горадзе Х’юстан штата Канзас Пархем абвясціў пра адкрыццё другой школы. У гэту школу прыйшоў Уільям Сеймур (William_J._Seymour) — пасвечаны чарнаскуры служыцель. Напачатку 1906 года Сеймур едзе ў Лос-Анджэлес, дзе ён сустракае прапаведніка Франка Бартлемана (Frank_Bartleman), які паспеў падрыхтаваць глебу будучаму абуджэнню. 9 красавіка 1906 года падчас адной з пропаведзяў Сеймура слухачы сталі перажываць стан, што атрымаў назву «хрышчэнне Духам Святым». Сеймур адкрывае Місію апостальскай веры на вуліцы Азуза, 312. Гэтае месца на вызначаны час стала цэнтрам пяцідзясятніцкага руху. Абуджэнне на Азуза-стрыт працягвалася 3 гады (1000 дзён).

Нарвежскі святар епіскапальнай метадысцкай царквы Томас Бол Баррат, пазнаёміўшыся ў ЗША з пяцідзясятніцкім вучэннем, прыняў хрышчэнне Духам Святым. Ён прывёз вестку пра пяцідзясятнікаў у Еўропу, Скандынавію і Прыбалтыку. Найбуйнейшы супраціў пяцідзясятніцтву адбыўся ў Германіі. Тое, што адбывалася на сходах пяцідзясятніцкіх прапаведнікаў было ўспрынята як дзеянні сатаны, і, як рэакцыя, сябры шэрагу пратэстанцкіх цэркваў у 1910 годзе склалі «Берлінскую дэкларацыю», у якой гаварылася, што пяцідзясятніцкі рух мае паходжанне не ад Бога, а ад д’ябла. Ён было прыраўнаваны да акультызму. Германія надоўга апынулася зачыненай для пяцідзясятніцкага руху.

У 30-х гадах Дэвід Дзю Плесі (вядомы сярод аднадумцаў як «містар Пяцідзясятніца») сустрэўся з адным вядомым прапаведнікам-пяцідзесятнікам Смітам Віглсвартам, які сказаў яму, што магутнае абуджэнне, злучанае з выліваннем Духу Святога, неўзабаве наведае традыцыйныя цэрквы, і яму трэба ў ім удзельнічаць. У 1948 годзе, калі Дзю Плесі рыхтаваў адну пяцідзясятніцкую канферэнцыю, яго машына патрапіла пад цягнік. Ён апынуўся ў лякарні, дзе, па яго словах, пачуў голас Бога: «Час, пра які Я казаў, наступіў. Я жадаю, каб ты пайшоў у іншыя традыцыйныя цэрквы».

Так быў зроблены першы крок да ўзнікнення харызматычнага руху

Гісторыя пяцідзясятніцкага руху ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Заходняй Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паслядоўнікі пяцідзясятніцкага руху (папярэднікі ХВЕ) з’явіліся ў 1920-я гады ў Заходняй Беларусі на тэрыторыі Палескага ваяводства ў выніку дзейнасці замежных місіянераў і рээмігрантаў з ЗША. Іх называлі таксама зеленасвёнткаўцы (ад польскай назвы Пяцідзясятніцы — Zielone Świątki).

Пастар Станіслаў Нядзвецкі[правіць | правіць зыходнік]

На паўночным захадзе ключавую ролю ў станаўленні пяцідзясятніцкага руху сыграў Станіслаў Нядзвецкі, які нарадзіўся ў Радашковічах у 1890 годзе, але ў пачатку XX стагоддзя эканамічныя праблемы на радзіме вымусілі будучага пастара шукаць сабе працу па-за межамі Расійскай імперыі. У гэтым яму дапамагла кантора па вярбоўцы і адпраўцы людзей у ЗША, якая з’явілася на той час у Маладзечне. Першапачаткова ў ЗША адправіўся старэйшы брат Станіслава Стэфан, а сам будучы прапаведнік ставіўся да эміграцыі скептычна. Але ў адзін дзень Станіслаў Нядзвецкі паўдзельнічаў у сварцы на другім паверсе аднаго з рэстаранаў, якая перарасла ў бойку, у якой Станіслаў ударыў аднаго са сваіх апанентаў, які паляцеў з лесвіцы ды моцна ўдарыўся галавой. Такім чынам, тады яшчэ маладым Станіславам Нядзвецкім зацікавілася паліцыя і перад ім паўстаў выбар: альбо застацца ды сесці ў турму, альбо, нягледзячы на асабістае нежаданне, з’ехаць у эміграцыю. Таму, 17-гадовы хлопец адправіўся да брата ў ЗША[2].

Як было адзначана вышэй, калыскай пяцідзясятніцтва з’яўлялася місія Сеймура на Азура-стрыт, але ў развіцці славянскага пяцідзясятніцтва галоўную ролю сыгралі муж і жонка Браўны Роберт Аляксандр і Мэры Бэрджэс, якія ўзначальвалі арганізаваную імі царкву «Радасная вестка» ў Нью-Ёрку. Менавіта там Станіслаў ажаніўся ды разам з жонкай ажыццявіў пакаянне. Паводле яго сучаснікаў, у адну з ночаў Станіслаў выразна пачуў голас, які выразна сказаў яму вяртацца на радзіму. У амерыканскім хрысціянскім выданні «The Latter Rain Evangel» пра той факт ёсць наступная інфармацыя: Госпад паклікаў яго вярнуцца ў вёску, дзе ён нарадзіўся, размешчаную ў той частцы Польшчы, якая вядома як Беларусь, каб расказаць людзям пра Ісуса". Аднак, Станіслаў разам з жонкай вырашылі застацца ў ЗША, галоўным чынам з-за дачкі, бо бацькам было цяжка адправіць яе з заможнай Амерыкі ў спустошаную вайной Еўропу. Аднак, падчас адной з трэніровак па канькабежным спорце, дачка Станіслава атрымала смяротную траўму і, не прыходзячы ў прытомнасць, памерла. Такім чынам, лёс распарадзіўся так, што перашкод для вяртання на радзіму больш не было і ў пачатку 1920-х гадоў Станіслаў Нядзвецкі разам з жонкай Зінаідай адправіліся ў Беларусь [3].

У Савецкай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўсходняй Беларусі, дзе іх было значна менш, яны называліся таксама варанаеўцы (у гонар першага прапаведніка гэтага вучэння І. Я. Варанаева). У 1930 годзе абшчыны ХВЕ Палескага ваяводства (больш за 1 тысячу чалавек) увайшлі ў Саюз ХВЕ у Польшчы (з цэнтрам у горадзе Лодзь). З 1929 года Саюз саюз выдаваў часопіс «Примиритель». У канцы 1944 года была створана Царква ХВЕ у ЛССР, УССР а таксама ў БССР з цэнтрам у Баранавічах на чале з епіскапам Іваам Панько і генеральным сакратаром С. І. Вашкевічам. Аднак у рэгістрацыі іх царкве было адмоўлена з-за іх экстатычнай абраднасці. Тады частка абшчын на чале з кіраўніцтвам Царквы ХВЕ у 1945 годзе увайшла ў зарэгістраваны Саюз евангельскіх хрысціян баптыстаў (ЕХБ) са згодай адмовіцца ад «гаварэння на іншых мовах». Частка абшчын ХВЕ, якія не пайшлі на рэгістрацыю, дзейнічалі падпольна.

У першай палове 1970-х гадоў некаторыя абшчыны ХВЕ атрымалі дазвол на аўтаномную рэгістрацыю (па-за межамі ЕХБ), а ў 1989 годзе аб’яднанне ХВЕ з ЕХБ распалася.

У незалежнай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Царква «Благадаць» — найбуйнейшая памесная царква ХВЕ у Беларусі

Хрысціяне веры евангельскай[правіць | правіць зыходнік]

У наш час Хрысціяне веры евангельскай (ХВЕ) займаюць першае месца сярод пратэстанцкіх плыней Беларусі. Паводле даных за 2012 год, у краіне зарэгістравана 512 абшчын (для параўнання: каталіцкіх абшчын налічваецца 479, праваслаўных 1567), якія складаюць Аб’яднаная царква хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь.

Хрысціяне веры апостальскай[правіць | правіць зыходнік]

ХВА, або евангельскія хрысціяне ў духу апостальскім (ЕХВДА), якіх называюць яшчэ смародзінцы (у гонар заснавальніка гэтай плыні ў Расіі ў пач. 20 ст. М. П. Смародзіна) прызнаюць большасць агульных догматаў пяцідзясятнікаў, але адмаўляюць траістасць Бога. На іх думку, толькі ў Ісусе Хрысце ўвасабляецца і Бог Айцец і Бог Сын і Бог Святы Дух. Адсюль узнікла іх яшчэ адна назва — ісусаўцы.

Разам з тым, хрвшчэнне Святым Духам не лічыцца ў шэрагу іх абшчын абавязковай умовай для асабістага выратавання.

Паслядоўнікі ХВА пашыраны ў Гродзенскай вобласці (пераважна Мастоўскі раён, Гродна і інш.) і ў Брэсцкім раёне (в. Страдзеч, Медна і інш.). У 1947 паслядоўнікі ЕХВДА, каб атрымаць рэгістрацыю, як і ХВЕ, увайшлі ў саюз Евангельскіх хрысціян баптыстаў, а ў 1970-я гады іх пачалі рэгістраваць аўтаномна.

На 1-е студзеня 2001 года на Беларусі 9 абшчын ХВА.

Хрысціяне поўнага евангелля[правіць | правіць зыходнік]

Хрысціяне поўнага евангелля (ХПЕ) узніклі ў Беларусі ў пачатку 1990-х гадоў з актыўным удзелам місіянерскіх груп з ЗША, Канады, Швецыі. Іх членамі сталі пераважна маладыя вернікі з ХВЕ у Мінску, Брэсце, Баранавічах і Мікашэвічах.

Ад ХВЕ яны адрозніваюцца пераважна знешнім бокам сваіх малітоўных сходаў Напрыклад, шмат увагі аддаюць сумесным спевам рэлігійных гімнаў з плясканнем у далоні і танцамі пад акампанемент сучасных музычных ансамбляў. Вялікім аўтарытэтам у вернікаў карыстаецца пастар, які раводзіць абрад вылячэння верай з ускладаннем рук. На першае студзеня 2001 года ў Беларусі дзейнічаюць 54 абшчыны, якія ўваходзяць у аб’яднанне абшчын ХПЕ.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. January 1, 1901 • Was Agnes Ozman Speaking Chinese? Архівавана 14 снежня 2010.
  2. Пастар Станіслаў Нядзьвецкі і евангельскае прабуджэнне на паўночным захадзе Беларусі, Уладзімір Русецкі, Мінск «Пазітыў-цэнтр», 2017, ISBN 978-985-6983-88-00, ст. 7-8
  3. Пастар Станіслаў Нядзьвецкі і евангельскае прабуджэнне на паўночным захадзе Беларусі, Уладзімір Русецкі, Мінск «Пазітыў-цэнтр», 2017, ISBN 978-985-6983-88-00, ст. 11-13

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 176—177. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Пяцідзесятнікі, хрысціяне веры евангельскай // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 611. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • «Баптизм и баптисты». Мн. 1969; Москаленко А. Т. Пятидесятники 2 изд. — М., 1973.
  • Каліноўскі В. Этнаграфічная спецыфіка пяцідзесятніцкае вёскі на Берасцейшчыне // Форум: Інфармацыйна-культурны бюлетэнь 1995—1996. Нумар 2.