Вячаслаў Пятровіч Оргіш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Оргіш)
Вячаслаў Пятровіч Оргіш
Дата нараджэння 28 лістапада 1949(1949-11-28) (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці філосаф, сацыёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Альма-матар

Вячаслаў Пятровіч Оргіш (нар. 28 лістапада 1949, вёска Маркаўшчына, цяпер у складзе г. Клічаў, Клічаўскі раён) — беларускі філосаф і сацыёлаг. Доктар філасофскіх навук (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1977). З 1985 г. — у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі. Навуковыя працы па праблемах філасофіі культуры, сацыялогіі рэлігіі, палітычнай сацыялогіі, гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі.

Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да метадалогіі вывучэння філасофскай і культурна-гістарычных аспектаў хрысціянскага светапогляду, станаўлення грамадзянскай супольнасці і беларускай палітычнай культуры, як культуры палітычнага кансэнсусу асноўных сацыялістычных груп, дынамікі сацыяльна-палітычных працэсаў і развіцця нацыянальнай самасвядомасці ва ўмовах дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Античная философия и происхождение христианства. Мн., 1986.
  • Древняя Русь: Образование Киевского государства и введение христианства. Мн., 1989. (у сааўт.).
  • Истоки христианства: Культурно-истор. генезис. Мн., 1991.
  • Динамика социальных процессов в условиях государственной независимости Беларуси: Социологич. анализ: Сб. науч. Трудов. Мн., 1999. (у сааўт.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Оргіш Вячаслаў Пятровіч//Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах.–Мн., 2000. Т. 11.–С. 443.