Клічаў
Горад
Клічаў
| ||||||||||||||||||||||||||
Клі́чаў[2] (афіц. транс.: Kličaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клічаўскага раёна, на р. Ольса. За 91 км ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Несета на лініі Магілёў—Асіповічы. Насельніцтва 7 457 чал. (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы з 1592 як вёска Клі́чава Віцебскага ваяводства ВКЛ. З 1793 у складзе Расійскай імперыі. У 1901 заснаваны Клічаўскі шклозавод. З 1924 мястэчка, цэнтр Клічаўскага раёна. З 1938 гарадскі пасёлак. Акупіраваны немцамі 5.7.1941, вызвалены партызанамі ў сакавіку 1942, створана Клічаўская партызанская зона. Побач з Клічавам быў першы ў Беларусі партызанскі аэрадром. З 1944 у Бабруйскай, з 1954 у Магілёўскай вобласці. У 1962—1965 уваходзіў у Кіраўскі раён. З 2000 горад.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XXI стагоддзе: 2006 — 7,5 тыс. чал.; 2015 — 7 407 чал.[3]; 2016 — 7 423 чал.[4]; 2017 — 7 457 чал.[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Ольса».
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Галіна Ануфрыеўна Васілеўская — беларуская пісьменніца
- Дзіна Сазанавец — беларуская штангістка
- Людміла Дарафееўна Вахоніна (нар. 1949) — беларускі архітэктар.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клічаў
Геаграфічныя звесткі па тэме Клічаў на OpenStreetMap
- Надвор’е ў горадзе Клічаў