Вячаслаў Віталевіч Швед

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Швед)
Jump to navigation Jump to search
Вячаслаў Швед
Wiaczasłau Szwied.jpg
Дата нараджэння

7 кастрычніка 1956(1956-10-07) (61 год)

Месца нараджэння

Гродна, Гродзенская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства

Flag of Belarus.svg Беларусь

Род дзейнасці

гісторык

Навуковая сфера

гісторыя

Месца працы

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

Навуковая ступень

доктар гістарычных навук

Альма-матар

Гістарычны факультэт БДУ

Подпіс

Подпіс

Вячаслаў Віталевіч Швед (нар. 7 кастрычніка 1956, Гродна) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафесар (2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вячаслаў Швед размаўляе па-польску на сустрэчы ў Галоўнай навуковай кнігарні ў Варшаве

Скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне (1979). У 19741979 працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе. У 19791983 навучаўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 19951998 — у дактарантуры. У 19821995, 19982001 і з 2005 выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага ўніверсітэта.

У 1984 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30—50-я гады ХIX ст.)» (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Баранава), а ў 2001 абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.)».

У 20012005 прарэктар па навуковай рабоце УА «Гродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных працаўнікоў і спецыялістаў адукацыі». З 1 верасня 2005 прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з сакавіка 2007 прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваў абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 па 1 красавікa 2013 загадчык гэтай кафедры.

Звольнены з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка 2013 года Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. Выступіў у СМІ з адкрытым лістом, заявіўшы, што звальненне з’яўляецца палітычным. Выдаленне Шведа асудзіў між іншым польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сферы навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1-й пал. XIX ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 17721863., гісторыя Гродна і Гродзеншчыны (X—XX вв.), развіццё турызму ў Панямонні.

Агульная колькасць публікацый на 1 студзеня 2009 — 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых.

Вячаслаў Швед добра валодае польскай мовай.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кронан: Летапіс горада на Нёмане (1116—1990 гг.). Гродна, 1993 (разам з А. П. Госцевым).
  • Падзеі і постаці гродзенскай даўніны. Гродна, 1995.
  • Горадня: Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 — канец 18 ст.). Гродна, 1997 (разам з А. П. Госцевым).
  • Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998.
  • Паміж Польшчай і Расіяй: Грамад.-паліт. жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.). Гродна, 2001.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003.