Відэамагнітафон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бытавы відэамагнітафон Philips

Відэамагнітафо́н (VCR, ад па-англійску: videocassete recorder) — бытавая тэхніка, прылада для стварэння відэа- і аўдыёзапісаў на магнітнай стужцы і наступнага іх прайгравання. Звычайныя бытавыя мадэлі відэамагнітафонаў працуюць з відэакасетамі. Відэамагнітафоны часта выкарыстоўваюць для стварэння запісаў тэлевізійных перадач. Большасць магнітафонаў мае асабісты ТВ-цюнер для прыёму тэлевізійнага сігналу, а таксама праграмуемы таймер, дзякуючы якому запіс перадач можа адбывацца без удзелу карыстальніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]