Візіт (фільм, 1954)
Візіт![]() | |
---|---|
фр.: Une visite | |
Жанр | нямое кіно |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Аператар | |
Працягласць | 8 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1955 |
IMDb | ID 0048766 |
«Візіт» (фр.: Une visite) — французскі кароткаметражны нямы фільм, зняты ў канцы 1954 года. Дэбютная праца заснавальніка і класіка французскай новай хвалі рэжысёра Франсуа Труфо. У стварэнні фільма прынялі ўдзел сябры і знаёмыя рэжысёра. Здымкі прайшлі за пяць дзён у парыжскай кватэры сям’і знаёмых. Аператарам выступіў Жак Рывет, які здолеў знайсці кінакамеру і 16-мм кінастужку. Усіх чатырох персанажаў фільма сыгралі маладыя непрафесійныя акцёры. Труфо сам зрабіў першую мантажную версію карціны, аднак аказаўся не задаволены сваёй працай. Пасля гэтага да яго прыйшоў на дапамогу Ален Рэнэ, які перамантаваў плёнку. На гэты раз, на думку Труфо, стала лепш, але ён усё роўна не прызнаваў кароткаметражку сваім першым фільмам і паказваў толькі знаёмцам. У пачатку 1980-х гадоў фільм быў перанесены на 35-мм плёнку і рэжысёр зрабіў паказ для ўдзельнікаў здымкі.