Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч
Дата нараджэння 15 жніўня 1911(1911-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1942(1942-12-03) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч (15 жніўня 1911, вёска Навасёлкі, Капыльскі раён — 3 снежня 1942) — удзельнік партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З жніўня 1941 года ствараў падпольныя арганізацыі ў Капыльскім раёне. З ліпеня 1942 года камандзір узвода атрада імя Катоўскага партызанскай брыгады імя Варашылава Мінскай вобласці. У час карнай экспедыцыі гітлераўцаў супраць партызан у Капыльскім раёне Драздовіч узначаліў партызанскую засаду каля вёскі Клецішча. 18 партызан на працягу 4 гадзін адбілі 8 атак германскага батальёна, сарвалі намер ворага нанесці раптоўны удар па партызанскай брыгадзе, аднак былі акружаны і ўсе загінулі ў няроўным баі. Яго імем названа вуліца ў горадзе Капыль, у цэнтры саўгаса «Лясное» Капыльскага раёна пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя .- Мн.:БелСЭ, 1990. - с.198-199.