Віктар Аляксандравіч Астрога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Астрога)
Віктар Аляксандравіч Астрога
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1967(1967-06-04) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2018)
Навуковае званне
Альма-матар

Віктар Аляксандравіч Астрога (нар. 4 чэрвеня 1967, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2018), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1989; аспірантура, спецыяльнасць «Усеагульная і айчынная гісторыя», 1996).

Працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (1995—2002), Дзяржаўным камітэце пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, Цэнтры пагранічных даследаванняў (2001—2005), Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002—2004), Мінскай цэнтральнай мытні. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт міжнародных адносін, загадчык кафедры мытнай справы).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя мытнай справы; гісторыя пагранічнай службы; мытнае права; гістарыяграфія.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Нагрудныя знакі «Выдатнік памежных войскаў» II ступені (2005), «Дзяржаўная мытная служба Беларусі. 15 год» (2006) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Астрога Віктар Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 324.
  • Острога Виктор Александрович // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 гг. : биобиблиографический справочник. — Минск, 2008. — С. 268.
  • Острога Виктор Александрович // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. ― Минск, 2007. — С. 284—285.