Віктар Берасневіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Берасневіч
Дата нараджэння 23 сакавіка 1971(1971-03-23) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера тэорыя лікаў
Месца працы
Альма-матар

Віктар Берасневіч (нар. 23 сакавіка 1971, гарадскі пасёлак Узда, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2001, Дыяфантавы набліжанні і тэарэма Хінчына).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1993). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новыя метады доказу законаў нуля-адзінкі ў метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжанняў, атрымаў дакладныя вынікі аб набліжаннях рэчаісных лікаў алгебраічнымі і для дыяфантавых набліжанняў на мнагастайнасцях у эўклідавай прасторы.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • On a metrical theorem of W.Schmidt // Acta Arithmetica. 1996. V. 75, N 3;
  • On approximation of real numbers by real algebraic numbers // Acta Arithmetica. 1999. V. 90, N 2;
  • Аналог теоремы Хинчина-Грошева для кривых в Rn // Докл. НАН Беларуси. 2000. Т. 44, № 3.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Матэматычная энцыклапедыя. Мінск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8