Віктар Валянцінавіч Рудскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Валянцінавіч Рудскі
Дата нараджэння 10 мая 1951(1951-05-10) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера эканамічная геаграфія, political geography[d], social geography[d], прыродакарыстанне[d] і геаэкалогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук
Альма-матар

Віктар Валянцінавіч Рудскі (нар. 10 мая 1951, сяло Каргасок, Томская вобласць) — доктар геаграфічных навук (з 1997), прафесар (з 1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе скончыў кафедру агульнай геаграфіі геолага-геаграфічнага факультэта Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1981 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры ў Інстытуце геаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР.

Дэкан геаграфічнага факультэта Алтайскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1989 г.), прарэктар па навуковай рабоце Алтайскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1997), прарэктар па навуковай рабоце Смаленскага гуманітарнага ўніверсітэта (2003—2005). З 1 верасня 2010 года В. У. Рудскі — загадчык кафедры эканамічнай тэорыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лістапад — снежань 2010 года — запрошаны прафесар Універсітэта Марціна-Лютэра Галле-Вітэнберга, Германія.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]