Віктар Іванавіч Варанец

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віктар Варанец)
Jump to navigation Jump to search
Віктар Іванавіч Варанец
Дата нараджэння 18 красавіка 1962(1962-04-18) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Месца працы
Альма-матар

Віктар Іванавіч Варанец (нар. 18 красавіка 1962, Гродна) — беларускі лексікограф, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1985). Працаваў настаўнікам беларускай мовы, завучам у Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. З 1990 па 1992 год выкладаў беларускую мову ў Гродзенскай гімназіі № 1. З 1992 года працуе ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры рускай і беларускай моў. З 2005 года працуе намеснікам дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта па вучэбнай рабоце. Кіраўнік універсітэцкага літаратурнага аб'яднання «Катарсіс», складальнік і сааўтар літаратурных зборнікаў "Вечныя канікулы", "Гіпакратавы ваганты", "Вечар пятніцы", "Менестрэлі Асклепія". З'яўляецца аўтарам гімна Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Займаецца пытаннямі беларускай медыцынскай тэрміналогіі. У 1982—1983 гадах разам з Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс «Містыка». Аўтар 18 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, шэрагу артыкулаў па пытаннях беларускай тэрміналогіі. Выдаў «Русско-белорусский медицинский словарь» (2005) і першы «Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў» (2012). Аўтар зборніка паэзіі і прозы «Рамізнік».

Узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета. Прызнаны Чалавекам года Гарадзеншчыны за 2012 год.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Варанец В. І., Гуляй П. Д., Кандрацьеў Д. К. і інш. Вучэбна-тэрміналагічны слоўнік па скурных і венерычных хваробах. — Гродна: ГрДМІ, 1992.
  • Воронец В. И. Русско-белорусский медицинский словарь. — Гродно: ГрГМУ, 2005.
  • Варанец В. І. Правілы беларускай арфаграфіі і тлумачэнні да іх. — Гродна: ГрДМУ, 2009.
  • Варанец В. І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. - Мінск: "Чатыры чвэрці", 2013.
  • Варанец В.І. Дыялектны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў Беларусі - Гродна: ГрДМУ, 2016.
  • Варанец В.І. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для медыкаў. - Мінск: РІВШ, 2018.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Воронец Виктор Иванович // Учреждение образования «Гродненский государственный медицинский университет» [Электронный ресурс] — Режим доступа http://grsmu.by, свободный — Язык руск.