Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
(ГрДМУ)
Лагатып ГДМУ.png
Grodno State Medical University.jpg
Міжнародная назва: Grodno State Medical University
Заснаваны: 1958
Тып: дзяржаўны
Рэктар: Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі
Размяшчэнне: Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Юрыдычны адрас: 230009 Гродна, вул. Горкага, 80
Сайт: grsmu.by
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГрДМУ) — вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова г. Гродна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца гістарычным правапераемнікам Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775—1781 гг.). 9 жніўня 1958 г. рашэннем Савета Міністраў БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці Гродзенскага медыцынскага інстытута. Першапачаткова існаваў толькі лячэбны факультэт. Пазней, у 1970 г. было адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне, у 1979 г. — педыятрычны факультэт. У 1991 г. упершыню ў Беларусі арганізавана аддзяленне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй, а ў 1995 г. арганізаваны факультэт замежных студэнтаў. У 1993 г. упершыню ў Беларусі пры ГрГМІ адкрыты медыка-псіхалагічны факультэт.

У 2000 г. ГрГМІ быў прысвоены статус універсітэта.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт налічвае 45 кафедраў, мае 4 навучальныя корпусы, 4 студэнцкія інтэрнаты, 2 спартыўныя залы, навуковую бібліятэку.

У цяперашні час у ГрДМУ працуюць:

  • цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя
  • лабараторыі па вывучэнню газатранспартнай функцыі крыві
  • вывучэнню эпідэміялогіі, дыягностыкі і лячэння наркаманіі і алкагалізму
  • па дыягностыцы і лячэнні арытміі сэрца
  • рэспубліканскі гепаталагічны цэнтр
  • камп'ютарна-інфармацыйны цэнтр.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Лячэбны факультэт
  • Педыятрычны факультэт
  • Медыка-псіхалагічны факультэт
  • Медыка-дыягнастычны факультэт
  • Факультэт замежных навучэнцаў
  • Падрыхтоўчае аддзяленне

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8 — С. 435.