Перайсці да зместу

Віктар Міхайлавіч Ананіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Міхайлавіч Ананіч
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[d]
з 2018
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[d]
з 23 сакавіка 2017

Нараджэнне 5 чэрвеня 1963(1963-06-05)[1] (62 гады)
Грамадзянства
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Віктар Міхайлавіч Ананіч (нар. 5 чэрвеня 1963, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі фінансіст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1963 года ў горадзе Бабруйск Магілёўскай вобласці[3].

Скончыў Мінскі фінансава-эканамічны каледж па спецыяльнасці «Банкаўская справа»[крыніца?], Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава[4], Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт[4] па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[4] па спецыяльнасці «Фінансавы і банкаўскі менеджмент».

Працаваў лабарантам, інжынерам-тэхнолагам вытворчага аб’яднання «Бабруйскдрэў»; намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта акцыянернага таварыства «ФанДАК» (г. Бабруйск); эканамістам, кіраўніком філіяла № 4, намеснікам кіраўніка філіяла акцыянернага таварыства «Прыёрбанк» (г. Бабруйск); начальнікам аддзела касавых аперацый і інкасацыі аддзялення Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці (г. Бабруйск); начальнікам упраўлення эканомікі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта; намеснікам главы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска[4].

З 27 снежня 2006 года працаваў дырэктарам філіяла № 703 адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк» (г. Бабруйск); са снежня 2011 года начальнікам філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк»[4]. Старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк»[4][3].

Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання[4].

Дэлегат V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[3][4].

Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання, дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання[3].

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Бабруйска і Асіповіцкага раёна)[3]. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[3][4].

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[4][3].

Узнагароджаны медалямі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», «75 год перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», юбілейнымі медалямі «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў і гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска[4], ААТ «ААБ Беларусбанк»[5].

Ганаровы грамадзянін г. Бабруйска[3]. Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь[4].