Віктар Міхайлавіч Лазебнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Міхайлавіч Лазебнік
Род дзейнасці міліцыянер, палітык
Дата нараджэння 1 студзеня 1937(1937-01-01)
Дата смерці 20 сакавіка 2024(2024-03-20) (87 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі

Віктар Міхайлавіч Лазебнік (1 студзеня 1937 — 20 сакавіка 2024[крыніца?]) — беларускі міліцыянер і палітык. Генерал-маёр міліцыі (1993).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 студзеня 1937 года.

У 1956—1959 гадах служыў ва Узброеных сілах СССР.

У 1961 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзе, у 1966 годзе — Вышэйшую школу Міністэрства аховы грамадскага парадку РСФСР, у 1976 годзе — Акадэмію МУС СССР.

У органах унутраных спраў Беларусі з 1959 года. Пачаў службу оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Ленінскага раённага аддзелу міліцыі Мінска, у 1980—1985 гадах з’яўляўся начальнікам упраўлення крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкама[1], у 1985—1986 гадах — намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама.

З мая 1986 года па май 1988 года знаходзіўся ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, праходзіў службу ў Кандагары, адной з самых «гарачых кропак», старэйшым аператыўным супрацоўнікам зоны «Поўдзень» Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС Афганістана[2].

У 1988—1992 гадах узначальваў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзе МУС СССР. Быў членам КПСС.

У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся па выбарчай акрузе № 412. Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»[3].

У 1992—1994 гадах з’яўляўся намеснікам начальніка Акадэміі міліцыі МУС Беларусі, у 1994—1997 гадах — намеснікам начальніка Акадэміі МУС — начальнікам следча-экспертнага факультэта.

20 верасня 1993 года прысвоена званне генерала-маёра міліцыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. У музеі Вялікай Айчыннай вайны ўшаноўвалі лепшых сышчыкаў(недаступная спасылка)
  2. Заслуженный работник МВД, генерал-майр милиции в отставке Лазебник Виктор Михайлович
  3. Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3
  4. 80 лет Минской областной милиции(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2023. Праверана 30 верасня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Каменчукоў. Віктар Лазебнік: тры вайны генерала міліцыі. — Мінск, Адукацыя і выхаванне, 2021. — 368 ст. — ISBN 978-985-599-295-1.