Віктар Міхайлавіч Усаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Міхайлавіч Усаў
Viktor Mikhaylovich Usov.jpg
Дата нараджэння 9 (22) снежня 1916(1916-12-22)
Месца нараджэння Нікапаль
Дата смерці 22 чэрвеня 1941(1941-06-22) (24 гады)
Месца смерці вёска Вулька Драгунская Беластоцкай вобласці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пагранічныя войскі
Гады службы 19361941
Званне лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Commons-logo.svg Віктар Міхайлавіч Усаў на Вікісховішчы

Віктар Міхайлавіч У́саў (9 (22) снежня 1916, Нікапаль, Екацярынаслаўскі павет, Екацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Днепрапятроўская вобласць Украіна) — 22 чэрвеня 1941) — начальнік 3-й пагранічнай заставы 86-га Аўгустоўскага пагранічнага атрада Беларускай пагранічнай акругі войскаў НКУС СССР, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1965 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сямігодку, ФЗВ. Працаваў электраслесарам на заводзе ў Нікапалі. У Чырвонай Арміі з 1936 г. У 1940 г. скончыў Харкаўскае ваеннае вучылішча войскаў НКДБ і быў прызначаны начальнікам заставы Аўгустоўскага пагранічнага атрада Беларускай пагранічнай акругі.

Лейтэнант Усаў вызначыўся ў баі пры абароне дзяржаўнай мяжы СССР каля в. Вулька Драгунская Беластоцкай вобласці (цяпер — Гродзенскі раён). 3-я пагранічная застава прыняла свой першы і апошні бой 22 чэрвеня 1941 г. і больш за 6 гадзін стрымлівала націск пераўзыходзячых сіл праціўніка. В. М. Усаў загінуў у гэтым баі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР от 6 мая 1965[1] г. лейтэнанту В. М. Усаву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
  • Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна.
  • На падставе пастановы сакратарыята ЦК УЛКСМ № 3076 от 7 мая 1968 года В. М. Усаў узнагароджаны Ганаровай граматай ЦК УЛКСМ (пасмяротна). [1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік В.М. Усаву ў горадзе Нікапалі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 260. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Усаў Віктар Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 591. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Міхайлавіч Усаў на сайце «Героі краіны»

Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (руск.)